Цяпер Біблія Для Дзяцей сінхранізуецца на ўсіх прыладах!

Профілі Бібліі Для Дзяцей

«Гэй! Тут ёсьць ўсе мае зоркі!»

Узнагароды Вашых дзяцей у Дзіцячай Бібліі заўсёды захоўваліся на прыладзе, на якой яны зарабілі іх. Калі вашы дзеці атрымлівалі новую прыладу, або, калі вы дазвалялі ім выкарыстоўваць прыкладанне Біблія Для Дзяцей на іншым тэлефоне, яны павінны былі пачынаць з нуля. Болей таго ня будзе.

Цяпер прагрэс захоўваецца для кожнага з вашых дзяцей і сінхранізуецца на ўсіх прыладах!

Апошняе абнаўленьне Бібліі Для Дзяцей дазволіць вам увайсці ў свой профіль YouVersion у якасьці бацькоў і стварыць унікальны профіль для кожнага дзіцяці. Профілі дадаюцца лёгка і хутка. Вашы дзеці змогуць нават выбраць свой любімы аватар і колер.

Атрымаць абнаўленьне прыкладаньня

Цяпер вашыя дзеці могуць карыстацца Бібліяй для дзяцей на беларускай мове!

Біблія для дзяцей

Сёння разам з нашым партнёрам OneHope мы рады аб’явіць аб запуску Бібліі для дзяцей на беларускай мове. Цяпер дзеці змогуць самі даследваць Біблію і атрымліваць ад гэтага асалоду.

Пераключыць мову можна ў Наладах праграмы:

  1. Пераканайцеся, што вы абнавілі сваю праграму да самай апошняй версіі.
  2. Адкрыйце прыкладанне і націсніце на значок шасцярэнькі (), каб адкрыць Налады.
  3. Націсніце на раздзел “Мова” і абярыце вашую мову.

Цяпер усе апавяданні і тэксты будуць на гэтай мове!

Калі ласка, дапамажыце нам адсвяткаваць гэтую добрую навіну!

FacebookПадзяліцца ў Facebook
TwitterПадзяліцца ў Twitter
EmailПадзяліцца па Email.


Біблія для дзяцей: Ісус

Пра Біблію для дзяцей

Біблія для дзяцей ад YouVersion, стваральнікаў The Bible App. Распрацавана ў супрацоўніцтве з OneHope, каб пазнаёміць дзецей з Бібліяй. Біблія для дзяцей ужо ўсталяваная на 24 мільёнах Apple, Android і Kindle прыладаў, і яна цалкам бясплатная. Дзеці з усяго свету карыстаюцца Бібліяй для дзяцей на 39 мовах — а цяпер і на беларускай мове!

App Store Google Play Amazon