Адвэнт пачынаецца сёння!

Адвэнт — гэта асаблівы час перад Калядамі, калі мы можам паразважаць над тым, што нараджэнне Ісуса значыць для нас.

З чым бы вы ні ўваходзілі ў гэты час — з радасцю, стрэсам, смуткам ці надзеяй — няма лепшага моманту, каб прынесці ўсё гэта Богу.

Накіраванае чытанне Пісання — адзін са спосабаў зрабіць гэта. Кожны дзень вы будзеце атрымліваць кароткае павучанне, разважанне і малітву. А сёння BibleProject адкрывае для нас Адвэнт.

Сёння прыходзьце такімі, якія вы ёсць, і прысвяціце пяць хвілін, каб спыніцца і пабыць з Богам.

Адкрыць Штодзённае абнаўленне

Share this post:

Дзякуй за ўдзел у Сусветным месяцы Бібліі!

Дзякуй за ўдзел у Сусветным месяцы Бібліі!

Вы прысвяцілі 30 дзён чытанню Божага Слова … і рабілі гэта не ў адзіноце.

Вы далучыліся да больш чым 3,000,000 людзей, якія чыталі Біблію гэтым лістападам.

Адной з тых людзей, да якіх вы далучыліся, была Памэла.

У дзяцінстве Памэла адчувала шмат болю, крыўды і мела многа пытанняў пра тое, кім яна з’яўляецца. Менавіта тады яна звярнулася да Бібліі і знайшла План пра ідэнтычнасць.

«Божае Слова паказала мне, што мая ідэнтычнасць ужо дадзена мне Ісусам. Я проста яшчэ не адкрыла яе для сябе. Гэтая ісціна змяніла ўсё».

Памэла, МЕКСІКА

Сусветны месяц Бібліі падыходзіць да канца, але Божае Слова прызначана не толькі на нейкі перыяд. Яно павінна быць часткай вашага паўсядзённага жыцця, калі вы дазваляеце Ісціне пераўтвараць вас — гэтак жа, як яна змяніла жыццё Памэлы.

Таму не спыняйцеся! Працягвайце злучацца з Богам праз Яго Слова і паглядзіце, што Ён зробіць далей…

Адкрыць Bible App

Share this post:

Калі надзея здавалася немагчымай, Бог сустрэў Алісу.

Alice-Story-Header-2026-11

Папярэджанне: наступнае апавяданне ўтрымлівае тэмы самапашкоджання і дэпрэсіі, якія могуць быць цяжкімі для некаторых чытачоў.

Калі надзея здавалася немагчымай, Бог сустрэў Алісу.

Калі Алісе было шаснаццаць, яна адчувала сябе ў пастцы болю і страты, прыгнечаная дэпрэсіяй і адзінотай.

Ахопленая адчуваннем безнадзейнасці, аднойчы ўначы яна вырашыла скончыць жыццё самагубствам. І тады адбылося нешта невытлумачальнае.

На карнізе сваёй кватэры ў вышынным доме яна адчула раптоўны парыў ветру, які прымусіў яе ўпасці назад у пакой, а не наперад.

Лежачы на падлозе, ашаломленая і ў слязах, Аліса атрымала паведамленне ад суседкі з запрашэннем у царкву. Яна пагадзілася пайсці, і менавіта там упершыню адкрыла для сябе Bible App.

Калі надзея здавалася немагчымай, Бог сустрэў Алісу.

Яна пачала Біблейскі план і праз яго адчула надзею і аддала сваё жыццё Ісусу.

Сёння Аліса стварае і публікуе Біблейскія планы як партнёр YouVersion праз той самы дадатак, які пазнаёміў яе з Ісусам. Яна не проста напоўнена надзеяй — яна дзеліцца ёю з іншымі.

Ці ведаеце вы кагосьці, хто роспачна мае патрэбу ў Богу? Пазнаёмце іх з прыкладаннем Bible App і папрасіце Яго напоўніць іх надзеяй.

Share this post:

Дзеці ўлюбляюцца ў Слова Божае…

Дзеці ўлюбляюцца ў Слова Божае…

Калі Джошуа трапіў на дзіцячую біблейскую праграму, ён адкрыў для сябе Біблію для дзяцей. Менавіта тады ўсё змянілася.

Народжаны сляпым, ён даведаўся, што можа проста слухаць Божае Слова, і хутка палюбіў Біблію.

Убачыўшы, як радасць перамяніла яго сына, бацька пайшоў у царкву і ў той жа дзень аддаў сваё жыццё Хрысту. Неўзабаве пасля гэтага, ўся іх сям’я прыняла Ісуса.

Цяпер Джошуа і яго бацькі служаць у сваёй мясцовай царкве, штодня разам чытаюць Біблію і любяць расказваць іншым пра прыкладанне Біблія для дзяцей.

Хочаце, каб дзеці ў вашым жыцці палюбілі Божае Слова? У рамках Сусветнага месяца Бібліі азнаёмцеся з прыкладаннем Біблія для дзяцей і адкрыйце дзецям Святое Пісанне праз інтэрактыўныя біблейскія гісторыі. ⬇️

Адкрыць Біблію для дзяцей

Share this post:

Ісціна трапляе ў нечаканыя месцы.

Джордж чытае Пісанне маленькім дзецям

Кібера ў Кеніі, дзе жыве больш за 700 000 чалавек, — адзін з найбуйнейшых трушчобных раёнаў у свеце.

Жыццё тут можа здавацца невыносным. Кожны дзень прыносіць свае выпрабаванні: як звесці канцы з канцамі, як паклапаціцца пра сям’ю і проста як рухацца далей. Многія не бачаць выйсця.

Ісціна трапляе ў нечаканыя месцы.

«Людзі прагнуць надзеі. Ім патрэбна Божае Слова, але няма нікога, хто мог бы ім пра яго расказаць. Вось чаму я выбіраю быць тут».

Джордж, Кенія

Джордж адкрыў у Кіберы школу, каб дапамагчы дзецям атрымаць адукацыю. І ён знайшоў спосаб даць ім яшчэ нешта — доступ да Божага Слова праз Bible App Lite.

Гэты афлайн-дадатак быў створаны для такіх месцаў, як Кібера, каб людзі маглі чытаць Біблію і вывучаць яе дзе заўгодна і калі заўгодна.

Ісціна трапляе ў нечаканыя месцы.

Цяпер Джордж дзеліцца Bible App Lite з усімі вакол, і гэта змяняе ўсю яго супольнасць!

«Я дзялюся Бібліяй з усімі, каго ведаю. Цяпер яна распаўсюджваецца паўсюль. Супольнасць змяняецца дзякуючы Божаму Слову».

Божае Слова дасягае кожнага народа, кожнага племені і кожнага чалавека. Святкуючы тое, што Бог робіць па ўсім свеце, паразважайце над 7-м раздзелам Адкрыцця.

Чытаць Адкрыццё 7 раздзел

Share this post: