Posted on 2020-03-012021-10-12Пляны чытаньня – Сакавіка 2020 Collective: Знайдзем жыцьцё разам 7 дзён Калі табе спаўняецца 18, то здаецца, што ты мусіш дакладна ведаць, што рабіць з тваім жыцьцём. Але што, калі ты ня ведаеш? Што, калі ты апынуўся ня там, дзе думаў, што апынесься? Ты не адзін. Паспрабуйма разабрацца ў найважнейшых пытаньнях жыцьця з дапамогай гэтага сямідзённага пляну чытаньня з Collective — навучальнай сэрыі для моладзі ад царквы Life.Church. 60-дзённае падарожжа па Новым Запавеце 60 дзён Гэты плян чытаньня Бібліі дапаможа вам прайсьці Новы Запавет за 60 дзён. Іншыя кнігі могуць даваць карысную інфармацыю, але Біблія мае сілу, каб перамяніць вас. Проста пачніце чытаць Біблію штодня, і вы будзеце здзіўленыя гэтай моцай і пераменамі, якія прыйдуць у вашае жыцьцё. Эвангельле паводле Марка 8 дзён Гэты просты плян чытаньня правядзе вас праз эвангельле паводле Марка ад пачатку да канца. Пошукі 7 дзён У гэтым сямідзённым пляне чытаньня, Бэт Мор выкарыстоўвае пытаньні са Сьвятога Пісьма, каб дапамагчы табе наблізіцца да Бога, Які ведае цябе найлепш. Загнуты знак прыпынку ў канцы сказу кажа пра цікаўнасьць, дапытлівасьць і, магчыма, сумнеў. Пытаньне – гэта запрашэньне да ўразьлівасьці, да блізкасьці. Біблія не саромеецца гэткага запрашэньня. Зноў ды зноў мы назіраем, як Божыя людзі задаюць пытаньні свайму Стваральніку. Таксама назіраем, як Бог усяго сусьвету задае пытаньні Свайму стварэньню. “Пошукі” — гэта выклік прыняць запрашэньне. Навучыся вывучаць Божае Слова, адказваць на пытаньні Бога да цябе й зьвяртацца да Яго з тваімі пытаньнямі. Хай загнуты знак прыпынку будзе мапай, якая вядзе цябе да больш блізкіх адносінаў з Бацькам.
Posted on 2020-02-012021-10-12Пляны чытаньня – Лютага 2020 Неспакой 3 дні “Неспакойныя сэрцы нашыя, пакуль не знойдуць супакою ў Табе”. Ніколі раней так шмат хто з нас не адчуваў неспакой, што Сьвяты Аўгусьцін апісаў у гэтым добра вядомым сказе. Але як жа ж вырашыць нашую праблему нястачы сапраўднага супакою? Як вы пабачыце з гэтага трохдзённага пляну, рашэньне часткова знаходзіцца ў бачаньні старажытнае практыцы Шабату зь іншай пэрспэктывы – зь пэрспэктывы “Цябе”, то бок Ісуса – нашай адзінай крыніцы супакою. Боскі кірунак 7 дзён Штодня мы робім выбары, якія фармуюць гісторыю нашага жыцьця. Як бы выглядала тваё жыцьцё, калі б ты стаў экспэртам у выбары? У пляне для чытаньня пад назвай “Боскі кірунак”, аўтар бэстсэлеру New York Times і старэйшы пастар царквы “Life.Church” Крэйг Грашэл падбадзёрыць цябе сямю прынцыпамі са сваёй кнігі “Divine Direction” (Боскі кірунак), каб дапамагчы табе знайсьці Божую мудрасьць на штодзённыя рашэньні. Адкрый для сябе духоўны кірунак, патрэбны на тое, каб стварыць багабойнае жыцьцё, аб якім ня сорамна расказваць іншым. Малітва 21 дзён Даведайцеся, як маліцца лепей з прыкладу малітваў вернікаў ды са словаў самога Ісуса. Заахвоцьцеся настойліва ды цярпліва зьвяртацца да Бога з вашымі просьбамі штодзень. Параўнайце пустыя, самаўпэўненыя малітвы са шчырымі малітвамі тых, хто мае чыстыя сэрцы. Малецеся безупынна. 40 дзён Вялікага Посту 47 дзён Вялікі Пост заўсёды быў часам для таго, каб зьвярнуць нашую ўвагу на ўсё тое, што было зроблена Хрыстом дзеля нас на крыжы. Мы можам разважаць над гэтым шчодрым падарункам год за годам, але ён усё адно пакіне нас у зьдзіўленьні. Праз гэты плян вы паглядзіце на эвангельлі ў храналягічным парадку, ідучы па сьлядах Ісуса падчас апошняга тыдня Ягонага зямнога служэньня. Гэты плян будзе доўжыцца 47 дзён, але сем нядзеляў будуць днямі адпачынку паводле традыцыі.
Posted on 2020-01-012021-10-04Пляны чытаньня – Студзеня 2020 Звычкі 6 дзён Зьмяняцца – справа нялёгкая, але не немагчымая. Некалькі простых звычак могуць зьмяніць тое, як ты бачыш сябе сёньня, і ператварыць цябе ў чалавека, якім ты хочаш быць заўтра. Гэты плян чытаньня ад Life.Church дапаможа табе прыдбаць добрыя штодзённыя звычкі на ўсё жыцьцё. Новы год, новыя ласкі 15 дзён На працягу наступных 15 дзён Пол Дэйвід Трып нагадае вам аб Божай ласцы да вас — гэтакія ісьціны ніколі не старэюць. Калі “мадыфікаваньне паводзінаў” або натхняльныя афарызмы не дапамагаюць вам зьмяняцца, то навучэцеся штодня давяраць Божай дабрыні, спадзявацца на Ягоную ласку й жыць дзеля Ягонае славы. Ідзі Рабі Кажы Давай: Свабода ў скарэньні Ісусу 7 дзён Скарыцца Ісусу — гэта жыцьцевызначальны момант. Але што тое азначае, і як жыць паводле яго? Ці гэта датычыцца толькі вялікіх жыцьцёвых рашэньняў або надзвычай духоўных людзей? Страх, папярэднія правалы й непаразуменьне могуць стрымліваць нас. “Ідзі Рабі Кажы Давай” — гэта забавязаньне/малітва, што пакажа вам, як зрабіць наступныя крокі ў вашым духоўным падарожжы. Адчуйце свабоду, якую прыносіць хаджэньне за Ісусам. 21-дзённы пост 21 дзень Пачні новы год з духоўнай дысцыпліны посту. Гэты плян улучае ў сабе некалькі ўрыўкаў на тэму посту, а таксама іншыя, што заахвоцяць паразважаць і наблізіцца да Бога. На працягу 21 дня ты будзеш атрымліваць урывак зь Бібліі, кароткае пасьвячэньне, пытаньні на разважаньне і тэму для малітвы. Больш кантэнту на www.finds.life.church.