Пляны чытаньня Бібліі – Верасня 2021

ПСАЛТЫР 22: Гасподзь – Пастыр мой

1  
Псальма Давідава. Гасподзь – Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму

2  
Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.

3  
Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.

4  
Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах – яны супакойваюць мяне.

5  
Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.

6  
Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.

Psalm 22 in Belarusian

Psalm 23 in English

Пляны чытаньня Бібліі – Жніўня 2021

калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною

калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною

Ісус, зірнуўшы на яго, палюбіў яго і сказаў яму: аднаго табе не стае: ідзі, усё, што маеш, прадай і раздай убогім і мець будзеш скарб на нябёсах; і прыходзь, і ідзі сьледам за Мною, узяўшы крыж. А ён, ад гэтага слова сумеўшыся, адышоў замаркочаны, бо ў яго была вялікая маёмасьць.

МАРКА 10:21-22

І паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хоча ісьці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною сьледам; бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Дабравесьця, той уратуе яе

МАРКА 8:34-35

і хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе сьледам за Мною, той ня варты Мяне.

МАЦЬВЕЯ 10:38

і ўжо ня я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, дык жыву вераю ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне.

ГАЛЯТАЎ 2:20

А да ўсіх прамовіў: калі хто хоча ісьці за Мною, адрачыся ад сябе і вазьмі крыж свой і ідзі за Мною; бо, хто хоча душу сваю захаваць, той страціць яе: а хто страціць душу сваю дзеля Мяне, той захавае яе, бо што карысьці чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, альбо пашкодзіць сабе?

ЛУКАША 9:23-25

кажучы: Войча! о, калі б Ты дабраволіў пранесьці чару гэтую міма Мяне! зрэшты, не Мая воля, а Твая хай будзе. І зьявіўся Яму анёл зь нябёсаў і мацаваў Яго.

ЛУКАША 22:42-43

А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі.

ГАЛЯТАЎ 5:24

Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною; Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе; бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.

МАЦЬВЕЯ 16:24-27

Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.

РЫМЛЯНАЎ 8:18

Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго.

ЯКАВА 1:12

Пляны чытаньня Бібліі – Ліпеня 2021