Госпаду перадай дарогу тваю

Госпаду перадай дарогу тваю

1  
Псальма Давідава. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым

2  
бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.

3  
Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.

4  
Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.

5  
Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць

6  
і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.

7  
Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.

8  
Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое

9  
бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.

10  
Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.

11  
А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.

Psalm 36 in Belarusian

Psalm 37 in English

Пляны чытаньня – Мая 2019

Цяпер Біблія Для Дзяцей сінхранізуецца на ўсіх прыладах!

Профілі Бібліі Для Дзяцей

«Гэй! Тут ёсьць ўсе мае зоркі!»

Узнагароды Вашых дзяцей у Дзіцячай Бібліі заўсёды захоўваліся на прыладзе, на якой яны зарабілі іх. Калі вашы дзеці атрымлівалі новую прыладу, або, калі вы дазвалялі ім выкарыстоўваць прыкладанне Біблія Для Дзяцей на іншым тэлефоне, яны павінны былі пачынаць з нуля. Болей таго ня будзе.

Цяпер прагрэс захоўваецца для кожнага з вашых дзяцей і сінхранізуецца на ўсіх прыладах!

Апошняе абнаўленьне Бібліі Для Дзяцей дазволіць вам увайсці ў свой профіль YouVersion у якасьці бацькоў і стварыць унікальны профіль для кожнага дзіцяці. Профілі дадаюцца лёгка і хутка. Вашы дзеці змогуць нават выбраць свой любімы аватар і колер.

Атрымаць абнаўленьне прыкладаньня