Xто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае

Xто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае

28  
Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае

29  
бо каго Ён наперад уведаў, тым і наканаваў (быць) падобнымі да вобраза Сына Свайго, каб Ён быў першародны сярод многіх братоў

30  
а каго Ён наканаваў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў.

31  
Што ж сказаць на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас?

32  
Той, Хто Сына Свайго не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як зь Ім не даруе нам і ўсяго?

33  
Хто будзе вінаваціць выбранцаў Божых? Бог апраўдае іх.

34  
Хто асуджае? Хрыстос (Ісус) памёр, але і ўваскрэс: Ён і праваруч Бога, Ён і заступнік за нас.

35  
Хто адлучыць нас ад любові Божай: скруха, ці ўціск, ці ганеньне, ці голад, ці галеча, ці небясьпека, ці меч? як напісана

36  
«за Цябе забіваюць нас кожнага дня; лічаць нас за авечак, на зарэз асуджаных».

37  
Але ўсё гэта пераадольваем сілаю Таго, Хто палюбіў нас.

38  
Бо я ўпэўнены, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні Пачаткі, ні Сілы, ні сёньняшняе, ні будучае

39  
ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэньне ня можа адлучыць нас ад любові Божай у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Romans 8 in Belarusian

Romans 8 in English

Я – сьвятло сьвету

Я - сьвятло сьвету

Зноў прамаўляў Ісус да людзей і сказаў ім: Я – сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця.


ЯНА 8:12

Народ, які хадзіў у цемры, убачыць сьвятло вялікае; на жыхароў краіны ценю сьмяротнага сьвятло зазьзяе.


ІСАІ 9:2

Гасподзь – сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца? Гасподзь – цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца?


ПСАЛТЫР 26:1

таму што Бог, які сказаў зазьзяць зь цемры сьвятлу, азарыў нашыя сэрцы, каб прасьвятліць нас пазнаньнем славы Божай у асобе Ісуса Хрыста.


2 КАРЫНФЯНАЎ 4:6

А калі Хрыстос у вас, дык цела мёртвае для грэху, а дух жывы для праведнасьці.Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.


РЫМЛЯНАЎ 8:10-11

Вы былі колісь цемра, а цяпер – сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла


ЭФЭСЯНАЎ 5:8

а калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, дык маем лучнасьць адно з адным, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас.Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды.


1 ЯНА 1:7-9

Вы – сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары.І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме.Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах.


МАЦЬВЕЯ 5:14-16

І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.


ЯНА 1:5

Спампаваць бясплатны Bible App

Атрымаць бясплатную Біблію

для смартфона,
пляншэта й кампутара


Спампаваць бясплатны Bible App

Цяжка засяроджваць сваю ўвагу на Богу і Ягоным Слове. Вось чаму бясплатнае прыкладанне YouVersion дае вам інструменты штодня шукаць Бога:  слухайце аўдыё-Бібліі, стварайце малітвы, вучыцеся з сябрамі, чытайце 2000+ версій Бібліі і інш. Зараз на больш чым 400 мільёнаў прылад па ўсім свеце!

Спампаваць бясплатны Bible App

Пляны чытаньня – Мая 2021

Пляны чытаньня – Красавіка 2021