Posted on 2021-03-152021-06-15Папулярныя вершы зь Бібліі – Сакавіка 2021 – Народ мой… бо даў нам Бог Духа ня боязі, а сілы і любові і цноты. 2 ЦІМАФЕЯ 1:7 Калі Я зачыню неба і ня будзе дажджу, і калі загадаю саранчы паядаць зямлю, альбо пашлю згубную пошасьць на народ Мой,і ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукацьмуць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую зь неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю. 2 ЛЕТАПІСАЎ 7:13-14 ня бойся, бо Я – з табою; не бянтэжся, бо Я – Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй. ІСАІ 41:10 Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі твае і замкні за сабою дзьверы твае, схавайся на хвіліну, пакуль ня мінецца гнеў;бо вось, Гасподзь выходзіць з жытлішча Свайго пакараць насельнікаў зямлі за іх беззаконьне, і зямля адкрые пралітую на ёй кроў, і ўжо не схавае забітых сваіх. ІСАІ 26:20-21 Вось, што я адказваю сэрцу майму і таму спадзяюся:зь міласьці Госпада мы ня зьніклі, бо ня вычарпаўся Яго мілажаль:ён абнаўляецца кожнае раніцы; вялікая вернасьць Твая!Гасподзь частка мая, кажа душа мая, спадзявацьмуся ж на Яго. ПЛАЧ 3:21-24 Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго. ЯКАВА 1:12 Не забывайце таксама дабрачыннасьці і шчырай супольнасьці, бо такія ахвяры падабаюцца Богу. ГАБРЭЯЎ 13:16 Псальма. Песьня на дзень суботні.Дабро ёсьць – славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні ПСАЛТЫР 91:1-2
Posted on 2021-03-012021-10-14Пляны чытаньня – Сакавіка 2021 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за супакоем 7 дзён Tearfund шукае Божага кіраваньня на тое, каб быць актыўным голасам супакою, адноўленых узаемаадносінаў і ймкненьня трымацца разам сярод грамадзкасьцяў сьвету. Гэты сямідзённы чытальны плян прапаноўвае штодзённыя дзеяньні, каб дапамагчы вам аднавіць узаемаадносіны й маліцца за сьвет, у якім мы жывем. Плян выкарыстоўвае багатую мудрасьць з афрыканскіх прыказак, дапамагаючы вам адкрыць для сябе сапраўдны Божы супакой. Божы супакой 4 дні Слова Божае кажа нам, што Бог прапануе супакой, “які вышэй за ўсякі розум” (Філіпянам 4:7). На працягу гэтых чатырох дзён вы разам з дзецьмі зможаце бліжэй зірнуць на тыя, сферы, у якіх мы можам перажыць гэты супакой. У кожным дні будзе малітва, кароткае чытаньне і тлумачэньне Пісаньня, практычнае прымяненьне і пытаньні для абмеркаваньня. Ліст да Гебраяў 1 тыдзень Гэты просты плян правядзе вас праз ліст да Гебраяў і добра пасуе як для індывідуальнага, так і супольнага вывучэньня. Жывая надзея: адлік часу да Пасхі 3 дні Як рэагаваць, калі вас атачае цемра? На працягу наступных трох дзён паглыбцеся ў гісторыю Пасхі і даведайцеся, як мець надзею, калі вы пачуваецеся забытым, самотным ці нявартым.
Posted on 2021-02-012021-10-14Пляны чытаньня – Лютага 2021 Боскі кірунак 7 дзён Штодня мы робім выбары, якія фармуюць гісторыю нашага жыцьця. Як бы выглядала тваё жыцьцё, калі б ты стаў экспэртам у выбары? У пляне для чытаньня пад назвай “Боскі кірунак”, аўтар бэстсэлеру New York Times і старэйшы пастар царквы “Life.Church” Крэйг Грашэл падбадзёрыць цябе сямю прынцыпамі са сваёй кнігі “Divine Direction” (Боскі кірунак), каб дапамагчы табе знайсьці Божую мудрасьць на штодзённыя рашэньні. Адкрый для сябе духоўны кірунак, патрэбны на тое, каб стварыць багабойнае жыцьцё, аб якім ня сорамна расказваць іншым. Малітва 21 дзён Даведайцеся, як маліцца лепей з прыкладу малітваў вернікаў ды са словаў самога Ісуса. Заахвоцьцеся настойліва ды цярпліва зьвяртацца да Бога з вашымі просьбамі штодзень. Параўнайце пустыя, самаўпэўненыя малітвы са шчырымі малітвамі тых, хто мае чыстыя сэрцы. Малецеся безупынна.
Posted on 2021-01-012021-10-14Пляны чытаньня – Студзеня 2021 БОГ + ПЛЯНЫ: Як плянаваць, калі ты хрысьціянін 5 дзён Ці добра ставіць мэты, калі ты хрысьціянін? Як даведацца, адкуль тая ці іншая мэта – ад Бога альбо ад цябе самога? І як жа выглядаюць хрысьціянскія мэты? У гэтым 5-дзённым пляне чытаньня вы паглыбіцеся ў Слова і знойдзеце яснасьць і кірунак пастаноўкі мэт, якія напоўненыя Божай ласкай! Курс перад вясельлем 5 дзён Моцныя сем’і не зьяўляюцца па замове. Мы спадзяемся, вы зможаце адкрыць для сябе падыходы, каштоўнасьці і навыкі, неабходныя для таго, каб збудаваць трывалы, здаровы і моцны шлюб. Гэты пяцідзённы план чытаньня адаптаваны з “Курса перад вясельлем”, створанага Нікі і Сілай Лі, аўтарамі The Marriage Book (“Кніга пра шлюб”). Збаўленыя мары 7 дзён Што мы робім, калі нашы мары здаюцца недасяжнымі ці нават разбураюцца? Перажыўшы цяжкую крыўду і траўму, і гора разводу, я працягваў задаваць сабе гэтае пытаньне. Калі вы перажываеце разбурэньне з-за асабістай трагедыі альбо страты альбо вас расчароўвае доўгі перыяд чаканьня, Божая мара пра ваша жыцьцё ўсё яшчэ жывая! Сябар, пара зноў марыць.