Папулярныя вершы зь Бібліі – Сакавіка 2021 – Народ мой…

бо даў нам Бог Духа ня боязі, а сілы і любові і цноты.


2 ЦІМАФЕЯ 1:7

Калі Я зачыню неба і ня будзе дажджу, і калі загадаю саранчы паядаць зямлю, альбо пашлю згубную пошасьць на народ Мой,і ўпакорыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і шукацьмуць аблічча Майго, і адвернуцца ад благіх шляхоў сваіх, дык Я пачую зь неба і дарую грахі іхнія і ацалю зямлю іхнюю.


2 ЛЕТАПІСАЎ 7:13-14

ня бойся, бо Я – з табою; не бянтэжся, бо Я – Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй.


ІСАІ 41:10

Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі твае і замкні за сабою дзьверы твае, схавайся на хвіліну, пакуль ня мінецца гнеў;бо вось, Гасподзь выходзіць з жытлішча Свайго пакараць насельнікаў зямлі за іх беззаконьне, і зямля адкрые пралітую на ёй кроў, і ўжо не схавае забітых сваіх.


ІСАІ 26:20-21

Вось, што я адказваю сэрцу майму і таму спадзяюся:зь міласьці Госпада мы ня зьніклі, бо ня вычарпаўся Яго мілажаль:ён абнаўляецца кожнае раніцы; вялікая вернасьць Твая!Гасподзь частка мая, кажа душа мая, спадзявацьмуся ж на Яго.


ПЛАЧ 3:21-24

Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго.


ЯКАВА 1:12

Не забывайце таксама дабрачыннасьці і шчырай супольнасьці, бо такія ахвяры падабаюцца Богу.


ГАБРЭЯЎ 13:16

Псальма. Песьня на дзень суботні.Дабро ёсьць – славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні


ПСАЛТЫР 91:1-2