Раздзелы Бібліі пра Раздзелы

Раздзелы Бібліі пра Раздзелы

І ты, Віфляеме – Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.

МІХЕЯ 5:2

Дык вось Сам Гасподзь дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.

ІСАІ 7:14

Калі ж надумаў ён гэта, – вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога; і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх.

МАЦЬВЕЯ 1:20-21

Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.

ЯНА 3:16

Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Бацька Вечнасьці, Князь Міру.

ІСАІ 9:6

І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.

ЯНА 1:14

але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам, каб адкупіць падзаконных, каб нам атрымаць усынаўленьне.

ГАЛЯТАЎ 4:4-5

І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь

ЛУКАША 2:10-11

І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы: слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.

ЛУКАША 2:13-14

Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця. Угледзеўшы зорку, яны ўсьцешыліся радасьцю вельмі вялікай, і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну. І ў сьне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада, іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.

МАЦЬВЕЯ 2:9-12

Пляны чытаньня – Кастрычніка 2019

Пляны чытаньня – Ліпеня 2019

Зь вялікай радасьцю прымайце калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні

Зь вялікай радасьцю прымайце калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні

2  
Зь вялікай радасьцю прымайце, браты мае, калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні

3  
ведаючы, што выпрабаваньне вашай веры робіцца цярплівасьцю

4  
а цярплівасьць павінна мець дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалыя ва ўсёй паўнаце, бязь ніякай пахібы.

5  
Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, – і дасца яму.

6  
Але няхай просіць зь вераю, і зусім не сумняваецца, бо хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер

7  
Хай не спадзяецца такі чалавек атрымаць што-небудзь ад Госпада.

8  
Чалавек двудушны – ня цьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.

9  
Хай славіцца пакорлівы брат у высокасьці сваёй

10  
а багаты ў пакоры сваёй, бо ён мінецца, бы краска ў траве

11  
узыходзіць сонца, настае сьпёка, і высушвае траву, краска яе ападае, прападае хараство яе; так вяне і багаты ў шляхах сваіх.

12  
Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго.

James 1 in Belarusian

James 1 in English

Пляны чытаньня – Чэрвеня 2019