Posted on 2019-07-012021-10-04Пляны чытаньня – Ліпеня 2019 Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Ісусавы прыпавесьці 36 дзён Гэты плян пазнаёміць вас зь Ісусавымі прыпавесьцямі й дапаможа вам выведаць, што Ягоныя найважнейшыя вучэньні значаць для вас! Плян доўжыцца 36 дзён, але ў ім ёсьць шматлікія дні адпачынку каб падцягнуцца, калі вы адстанеце, і каб паразважаць і натхніцца любоўю ды моцай Ісуса! Выкарыстоўваць свой час для Бога 4 дні 4-дзённы плян ад Р. С. Спраўла, які навучыць вас выкарыстоўваць час для Бога. Кожны дзень вас будуць клікаць перажываць прысутнасьць Божую, пад Божым кіраўніцтвам, дзеля Божай славы. Дабраславёны 7 дзён Як жыць дабраславёнае жыцьцё? Думаю, што кожны чалавек прагне й шукае адказу на гэтае пытаньне. Сярод розных калярытных герояў Бібліі ёсьць адзін, якім я асабліва захапляюся. Ягонае імя ня згадваецца, але ён жыве згодна зь Біблійнымі прынцыпамі. Мой гэрой зь Бібліі — гэта праведны чалавек, апісаны ў 111-й псальме.
Posted on 2019-06-012021-09-29Пляны чытаньня – Чэрвеня 2019 Пасланьне Якуба 3 дні Гэты просты плян пазнаёміць вас з пасланьнем Якава. Плян выдатна падыходзіць як для асабістага, так і для супольнага вывучаньня. У пагоні за супакоем 7 дзён Tearfund шукае Божага кіраваньня на тое, каб быць актыўным голасам супакою, адноўленых узаемаадносінаў і ймкненьня трымацца разам сярод грамадзкасьцяў сьвету. Гэты сямідзённы чытальны плян прапаноўвае штодзённыя дзеяньні, каб дапамагчы вам аднавіць узаемаадносіны й маліцца за сьвет, у якім мы жывем. Плян выкарыстоўвае багатую мудрасьць з афрыканскіх прыказак, дапамагаючы вам адкрыць для сябе сапраўдны Божы супакой. Правілы арганізацыі часу паводле Божага Слова 6 дзён Незадаволеныя тым, што ў сутках толькі 24 гадзіны? Прыбітыя колькасьцю праектаў, што вы мусіце зрабіць? Стаміліся адчуваць сябе стомленым і ня мець часу чытаць Божае Слова й быць зь сябрамі ды сям’ёй? Надзвычай многа людзей менавіта так сябе і адчуваюць. Але добрая навіна заключаецца ў тым, што Біблія прапануе нам шэраг зразумелых прынцыпаў, каб правільна ўпарадкоўваць наш час. Гэты плян чытаньня пазнаёміць вас з тымі ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма і дасьць вам вельмі практычныя парады як найлепш выкарыстоўваць той час, які вы пакуль яшчэ маеце ў гэтым жыцьці!
Posted on 2019-05-012021-09-28Пляны чытаньня – Мая 2019 Ліст да Гебраяў 1 тыдзень Гэты просты плян правядзе вас праз ліст да Гебраяў і добра пасуе як для індывідуальнага, так і супольнага вывучэньня. Спакуса 7 дзён Спакусы прыходзяць у розныя спосабы. І лёгка зразумець наша прагненьне апраўдаць саміх сябе. Гэты сямідзённы плян пакажа вам, што спакусы магчыма пераадолець з дапамогай Духа Божага. Вылучыце час, суцішцеся й дазвольце Богу прамовіць у вашае жыцьцё і вы знойдзеце моц перамагчы нават найвялікшыя спакусы. 7 рэчаў, якія Біблія кажа пра гадаваньне дзяцей 7 дзён Гадаваньне дзяцей – цяжкая справа, нават пры найлепшых абставінах. У гэтым сямідзённым пасьвячэньні бацькі – якія, дарэчы, зьяўляюцца працаўнікамі YouVersion – расказваюць, як яны тарнуюць правілы з Божага Слова ў гэтай важнай сфэры іхняга жыцьця. Кожны дзень пасьвячэньня ўлучае ў сабе Выяву зь вершам, што вы зможаце скарыстаць, каб распавесьці іншым пра тое, што вывучаеце.