Posted on 2021-08-05Пляны чытаньня Бібліі – Жніўня 2021 Пасланьне да Эфэсцаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Эфэсцаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (жнівень) 31 дзень Восьмая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 8 уключае наступныя кнігі: першую й другую кнігу Хронікаў, Эздры й лісты да Тэсалёнцаў.
Posted on 2021-07-102021-07-26Пляны чытаньня Бібліі – Ліпеня 2021 1 Пасланьне да Карыньцянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны 1 Пасланьню да Карыньцянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (ліпень) 31 дзень Сёмая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 7 уключае наступныя кнігі: другую кнігу Самуэля, першую і другую кнігу Цароў і Эвангельле паводле Марка. Чаму Бог любіць мяне? 5 дзён Пытаньні: Калі гаворка ідзе пра Бога, кожны з нас мае іх. Улічваючы нашую культуру, што грунтуецца на параўнаньнях, адным з найбольш асабістых пытаньняў, што мы можам задаць, ёсьць наступнае: “Чаму Бог любіць мяне?” Або нават такое: “Як Ён можа любіць мяне?” Чытаючы гэты плян, вы папрацуеце з 26 урыўкамі са Сьвятога Пісьма, кожны зь якіх нясе ў сябе праўду аб безумоўнай любові Бога да вас. Знайдзі час на адпачынак 5 дзён У нашым сьвеце часта ўхваляюць працагалізм ды безупынную занятасьць, таму бывае цяжка адпачываць. Дзеля таго, каб належна выконваць нашыя ролі ды пляны, мы мусім навучыцца адпачываць, бо ў адваротным выпадку ў нас не застанецца нічога, каб даваць тым, каго мы любім і спрыяць мэтам, якія мы паставілі. У наступныя пяць дзён мы даведаемся пра адпачынак і пра тое, як прымяняць тыя веды на практыцы.
Posted on 2021-05-012021-10-14Пляны чытаньня – Мая 2021 Упэўненасьць 4 дні Бог хоча, каб мы былі ўпэўненыя ў Яго прабачэньні! Твая ўпэўненасьць будзе расьці праз сустрэчы зь Ім і разважаньне над Ягоным Словам. Вывучы гэтыя вершы, яны дапамогуць табе заўсёды быць упэўненым у Богу. Запамінай Пісаньне і дазволь яму перамяняць тваё жыцьцё! Сайт http://www.MemLok.com дапаможа табе запамінаць урыўкі з Бібліі. Пасланьне да Рымлянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Рымлянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (травень) 31 дзень Пятая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 5 уключае наступныя кнігі: Паўторнага закону, Ісуса Навіна ды лісты да Карынцянаў. Як знайсьці шлях назад да Бога 5 дзён Хочаце больш ад жыцьця? Насамрэч, хацець больш — гэта прага вярнуцца да Бога, незалежна ад таго, якія адносіны ў вас зь Ім сёньня. У працэсе вяртаньня да Бога кожны з нас напаткае на гэдак званыя дарожныя знакі, або моманты абуджэньня. Падарожнічайма праз усе гэтыя моманты абуджэньня, гэткім чынам скарачаючы дыстанцыю паміж месцам, дзе вы знаходзіцеся цяпер, і месцам, дзе вы хочаце апынуцца. Мы хочам знайсьці Бога, але Ён нават больш за нас хоча, каб мы Яго знайшлі.
Posted on 2021-04-012021-10-14Пляны чытаньня – Красавіка 2021 Малітвы Ісуса 5 дзён Мы ведаем важнасць размоваў у адносінах, і нашы адносіны з Богам не з’яўляецца выключэннем. Бог прагне, каб мы мелі адносіны з ім у малітве – нават Ягоны Сын, Ісус, гэта рабіў. У гэтым плане вы будзеце вучыцца на прыкладзе Ісуса, як вырвацца са штодзённай мітусні, і адчуеце, якую моц і Божае кіраўніцтва дае малітва. Эвангельле паводле Яна 10 дзён Гэты просты плян правядзе вас праз Эвангельле паводле Яна ад пачатку да канца. Чытайма Біблію разам (красавік) 30 дзён Чацьвёртая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 4 уключае наступныя кнігі: Эвангельле паводле Мацьвея ды кнігу Ёва.
Posted on 2021-03-012021-10-14Пляны чытаньня – Сакавіка 2021 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за супакоем 7 дзён Tearfund шукае Божага кіраваньня на тое, каб быць актыўным голасам супакою, адноўленых узаемаадносінаў і ймкненьня трымацца разам сярод грамадзкасьцяў сьвету. Гэты сямідзённы чытальны плян прапаноўвае штодзённыя дзеяньні, каб дапамагчы вам аднавіць узаемаадносіны й маліцца за сьвет, у якім мы жывем. Плян выкарыстоўвае багатую мудрасьць з афрыканскіх прыказак, дапамагаючы вам адкрыць для сябе сапраўдны Божы супакой. Божы супакой 4 дні Слова Божае кажа нам, што Бог прапануе супакой, “які вышэй за ўсякі розум” (Філіпянам 4:7). На працягу гэтых чатырох дзён вы разам з дзецьмі зможаце бліжэй зірнуць на тыя, сферы, у якіх мы можам перажыць гэты супакой. У кожным дні будзе малітва, кароткае чытаньне і тлумачэньне Пісаньня, практычнае прымяненьне і пытаньні для абмеркаваньня. Ліст да Гебраяў 1 тыдзень Гэты просты плян правядзе вас праз ліст да Гебраяў і добра пасуе як для індывідуальнага, так і супольнага вывучэньня. Жывая надзея: адлік часу да Пасхі 3 дні Як рэагаваць, калі вас атачае цемра? На працягу наступных трох дзён паглыбцеся ў гісторыю Пасхі і даведайцеся, як мець надзею, калі вы пачуваецеся забытым, самотным ці нявартым.