Posted on 2021-02-012021-10-14Пляны чытаньня – Лютага 2021 Боскі кірунак 7 дзён Штодня мы робім выбары, якія фармуюць гісторыю нашага жыцьця. Як бы выглядала тваё жыцьцё, калі б ты стаў экспэртам у выбары? У пляне для чытаньня пад назвай “Боскі кірунак”, аўтар бэстсэлеру New York Times і старэйшы пастар царквы “Life.Church” Крэйг Грашэл падбадзёрыць цябе сямю прынцыпамі са сваёй кнігі “Divine Direction” (Боскі кірунак), каб дапамагчы табе знайсьці Божую мудрасьць на штодзённыя рашэньні. Адкрый для сябе духоўны кірунак, патрэбны на тое, каб стварыць багабойнае жыцьцё, аб якім ня сорамна расказваць іншым. Малітва 21 дзён Даведайцеся, як маліцца лепей з прыкладу малітваў вернікаў ды са словаў самога Ісуса. Заахвоцьцеся настойліва ды цярпліва зьвяртацца да Бога з вашымі просьбамі штодзень. Параўнайце пустыя, самаўпэўненыя малітвы са шчырымі малітвамі тых, хто мае чыстыя сэрцы. Малецеся безупынна.
Posted on 2021-01-012021-10-14Пляны чытаньня – Студзеня 2021 БОГ + ПЛЯНЫ: Як плянаваць, калі ты хрысьціянін 5 дзён Ці добра ставіць мэты, калі ты хрысьціянін? Як даведацца, адкуль тая ці іншая мэта – ад Бога альбо ад цябе самога? І як жа выглядаюць хрысьціянскія мэты? У гэтым 5-дзённым пляне чытаньня вы паглыбіцеся ў Слова і знойдзеце яснасьць і кірунак пастаноўкі мэт, якія напоўненыя Божай ласкай! Курс перад вясельлем 5 дзён Моцныя сем’і не зьяўляюцца па замове. Мы спадзяемся, вы зможаце адкрыць для сябе падыходы, каштоўнасьці і навыкі, неабходныя для таго, каб збудаваць трывалы, здаровы і моцны шлюб. Гэты пяцідзённы план чытаньня адаптаваны з “Курса перад вясельлем”, створанага Нікі і Сілай Лі, аўтарамі The Marriage Book (“Кніга пра шлюб”). Збаўленыя мары 7 дзён Што мы робім, калі нашы мары здаюцца недасяжнымі ці нават разбураюцца? Перажыўшы цяжкую крыўду і траўму, і гора разводу, я працягваў задаваць сабе гэтае пытаньне. Калі вы перажываеце разбурэньне з-за асабістай трагедыі альбо страты альбо вас расчароўвае доўгі перыяд чаканьня, Божая мара пра ваша жыцьцё ўсё яшчэ жывая! Сябар, пара зноў марыць.
Posted on 2020-12-202021-10-22Планы на Раство Каляды: Раство — для ўсіх 12 дзён Праз наступныя 12 дзён мы з вамі будзем падарожнічаць па гісторыі Раства й даведаемся, чаму яна ня толькі зьяўляецца найцудоўнейшай гісторыяй у сьвеце, але таксама аб, тым, што Раство сапраўды зьяўляецца сьвятам для ўсіх! Адвэнт: Падарожжа да Раства 25 дзён Раство — гэта сапраўды найцудоўнейшая гісторыя ў сьвеце. Гэта гісторыя дасканальнае Божае вернасьці, моцы, збаўленьня ды невычэрпнае любові. Падарожнічайма на працягу наступных 25 дзён, каб паспрабаваць зразумець дэталёвы Божы плян збавіць сьвет ад грэху і пабачыць абяцаньні, што былі выкананыя праз нараджэньне Ягонага Сына. Падарожжа да ясьляў 25 дзён У адну ціхую ноч 2000 гадоў таму, анёлы паведамілі навіну аб нараджэньні Збаўцы групе пастухоў, якія пасьвілі сваіх авечак. Калі пастухі пачулі тую навіну, дык яны пакінулі ўсё, каб пайсьці паглядзець на дзіцяня ў ясьлях у Бэтлееме. З часу тае падзеі прайшло вельмі шмат гадоў, але запрашэньне застаецца тым жа самым. Далучэцеся да доктара Чарльза Стэнлі, які дапаможа вам наблізіцца да Збаўцы ды натхне вас адпачыць у любові Бацькі ў гэтую пару. Ціхая ноч: Атрымайце супакой ад Ісуса гэтым Раством 5 дзён Калядная пара — вельмі радасны час, але адначасова і заняты. Затрымайцеся на некалькі момантаў адпачынку ды пакланеньня Богу, якія падтрымаюць вас у вясёлую занятасьць гэтае пары. Заснаваны на кнізе Unwrapping the Names of Jesus: An Advent Devotional (Адкрываючы імёны Ісуса: пасьвячэньне да Адвэнту), гэты плян дапаможа вам адпачыць у Ісусу гэтым Раством, запаволіўшыся, каб узгадаць Ягоную дабрыню, выказаць вашую патрэбу ў Ім, пашукаць Ягонага супакою і даверыцца Ягонай вернасьці. Не турбуйся ні пра што 7 дзён Што, калі існуе лепшы спосаб змаганьня зь бясконцымі згрызотамі, якія не даюць табе спаць? Сапраўдны супакой існуе – магчыма, нават бліжэй, чым табе падаецца. Замяні паніку супакоем з дапамогай гэтага сямідзённага пляну чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Не турбуйся ні пра што”.
Posted on 2020-11-012021-10-12Пляны чытаньня – Лістапада 2020 Псальмы 31 дзень Чытаньне Псальмаў натхняе. Калі вы перажываеце цяжкасьці, Псальмы могуць суцешыць ды падбадзёрыць. Любіць як Ісус 13 дзён Як мы можам навучыцца жыць як Ісус, калі мы сьпярша не навучымся любіць як Ён? Пэрсанал царквы Life.Church разам са сваімі сужэнцамі распавядае пра свой досьвед і дзеліцца ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма, што дапамагаюць ім жыць і любіць як Ісус. Спатканьні ў сучаснасьці 7 дзён Спатканьні… што выклікае ў вас гэта слова – трывогу ці прадчуваньні? Падаецца, усе тэхнічныя магчымасьці сувязі яшчэ больш ускладнілі і заблыталі спатканьні. Сямідзённы план чытаньня паводле кнігі “Single. Dating. Engaged. Married” Бэна Сьцюарта дапаможа вам убачыць Божую мэту таго перыяда, які вы праходзіце цяпер, а таксама прапануе асноўныя прынцыпы для вызначэньня таго, з кім і як сустракацца. Бэн – пастар царквы Passion City Church у Вашынгтоне, А. К. і былы выканаўчы дырэктар служэньня Breakaway Ministries – штодзённага вывучэньня Бібліі, наведванага тысячамі студэнтаў Тэхасскага механіка-сельскагаспадарчага ўніверсітэта Штодзённыя пасьвячэньні да Дня дзякаваньня ад Пола Трыпа 12 дзён Дзень дзякаваньня – гэта самы час прыгадаць усе добрыя рэчы, што Бог гэтак ласкава даў нам. Але часам занятасьць гэтае пары можа перашкаджаць нам адводзіць час на тое, каб дзякаваць Богу за Ягоныя шматлікія дары. Гэтыя падбадзёрлівыя пасьвячэньні ад Пола Дэйвіда Трыпа, што можна прачытаць за пяць хвілін, заахвоцяць цябе разважаць пра Божую ласку на працягу ўсяго дня.
Posted on 2020-10-012021-10-12Пляны чытаньня – Кастрычніка 2020 1 і 2 Пасланьне Пятра 4 дні Гэты плян прысьвечаны 1 і 2 Пасланьню Пятра і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Жыві паводле Духа: Пасьвячэньні ад Джона Пайпэра 7 дзён 7 чытаньняў-пасьвячэньняў пра Сьвятога Духа ад Джона Пайпэра Елісей: аповесьць пра надзвычайную веру 13 дзён Елісей – адзін з найцікавейшых людзей, апісаных у Божым Слове. Ён быў прарокам, вера ды цуды якога падаюцца амаль што абсурднымі. Падчас гэтага 13-дзённага пляну, ты прачытаеш пра Елісеева жыцьцё й даведаесься, як можа выглядаць жыцьцё чалавека, які вырашыў скарыцца Госпаду й жыць абсурднаю вераю.