Posted on 2020-09-012021-10-12Пляны чытаньня – Верасня 2020 Надай значэньне сваёй працы 4 дні Бальшыня з нас правядзе каля паловы свайго дарослага жыцьця на працы. З гэтае прычыны мы хочам пераканацца, што нашая праца мае значэньне – што яна важная. Але стрэс, патрабаваньні ды цяжкія абставіны часам прымушаюць нас бачыць працу як нешта цяжкае – нешта такое, што трэба вытрываць. Гэты плян чытаньня дапаможа табе зразумець, што празь веру ты можаш надаць сэнс тваёй працы. Шэсьць крокаў да лепшага лідэрства 7 дзён Ці ты гатовы расьці як лідэр? Крэйг Грашэл раскрывае шэсьць біблійных крокаў, якія кожны можа зрабіць, каб стаць лепшым лідэрам. Даведайся пра дысцыпліну, неабходную для таго, каб пачаць; пра адвагу спыніцца; пра асобу, якую можаш упаўнаважыць; пра сыстэму, якую можаш стварыць; пра адносіны, якія можаш распачаць; ды пра рызыку, на якую табе патрэбна пайсьці. Ворагі сэрца 5 дзён Гэтаксама як фізычна нездаровае сэрца можа зруйнаваць тваё цела, так і эмацыйна ды духоўна нездаровае сэрца можа зруйнаваць цябе і твае ўзаемаадносіны. На працягу наступных пяці дзён Эндзі Стэнлі дапаможа табе праверыць сябе на чатыры галоўныя ворагі сэрца – пачуцьцё віны, гнеў, хцівасьць і зайздрасьць – і навучыць, як іх пазбавіцца. Зьнішчэньне крыптаніту з Джонам Біўірам. 7 дзён Падобна да Супэрмэну, які здолее перамагчы ўсякага ворага, ты, як пасьлядоўнік Хрыста, таксама маеш звышнатуральную здольнасьць пераадольваць цяжкасьці, якія прыходзяць у тваё жыцьцё. Але праблема – як супэрмэнава, так і твая, – ў тым, што існуе крыптаніт, які крадзе тваю сілу. Гэты плян чытаньня дапаможа табе выкараніць духоўны крыптаніт з твайго жыцьця дзеля таго, каб ты змог рэалізаваць твой патэнцыял, дадзены табе Богам, і жыць у свабодзе.
Posted on 2020-08-012021-10-12Пляны чытаньня – Жніўня 2020 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за морквай 7 дзён Мы ўсе за нечым гонімся. Звычайна, за нечым такім, што знаходзіцца па-за нашаю дасягальнасьцю – лепшая праца, утульнейшая хата, ідэальная сям’я, ухваленьне ад іншых. Але ці не стамляе тое? Ці існуе іншы шлях? Дазнайся больш у гэтым новым пляне чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Ў пагоні за морквай”. Давер, мітусьня ды супакой 4 дні Біблія загадвае нам старанна працаваць, але адначасова вучыць нас, што вынікі нашае працы залежаць ад Бога, а не ад нас. Як паказвае гэты чатырохдзённы плян, працуючыя вернікі павінны дасягнуць раўнавагі паміж “даверам” ды “энэргічнаю дзейнасьцю” дзеля таго, каб знайсьці сапраўдны суботні супакой. Пасланьне да Эфэсцаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Эфэсцаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.
Posted on 2020-07-012021-10-12Пляны чытаньня – Ліпеня 2020 Загарадзі: як унікаць шкадаваньні ў жыцьці 5 дзён Загарадзі ўсталёўваюцца на тое, каб нашыя транспартныя сродкі не заехалі ў небясьпечныя або забароненыя месцы. Мы часта нават і не заўважаем іх, пакуль яны не становяцца нам неабходнымі – і тады мы ўдзячныя, што яны там. Што б адбылося, калі б мы мелі загарадзі ў нашых узаемаадносінах, грашовых справах ды кар’ерах? Як бы яны выглядалі? Як бы яны абаранялі нас ад будучых шкадаваньнях? У наступныя пяць дзён, пагутарэм пра тое, як усталяваць асабістыя загарадзі. Знайдзі час на адпачынак 5 дзён У нашым сьвеце часта ўхваляюць працагалізм ды безупынную занятасьць, таму бывае цяжка адпачываць. Дзеля таго, каб належна выконваць нашыя ролі ды пляны, мы мусім навучыцца адпачываць, бо ў адваротным выпадку ў нас не застанецца нічога, каб даваць тым, каго мы любім і спрыяць мэтам, якія мы паставілі. У наступныя пяць дзён мы даведаемся пра адпачынак і пра тое, як прымяняць тыя веды на практыцы. Усё новае 5 дзён У гэтым падарожжы па кнізе 2 Карынцянаў, “Усё новае” дасьледуе Паўлаву тэалёгію пра рызыкоўную веру ў гэтым сьвеце і пакліканьне ад Бога да нас быць адважнымі. Келі Мінтэр дапаможа нам зразумець, як хрысьціянскае жыцьцё, здаецца, ідзе насуперак нашым прыродным схільнасьцям, але ў рэшце рэшт аказваецца бязьмежна й бясконца лепшым. Гэты пяцідзённы плян закране тэмы накшталт: што рабіць са складанымі стасункамі; як давяраць Богу з нашай рэпутацыяй; грунтаваньне нашае таясамасьці ў Хрысьце; разуменьне мэты пакутаў ды як Бог дапамагае нам у пакутах; і як мы павінны быць сьвятлом гэтаму сьвету. Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.
Posted on 2020-06-012021-10-12Пляны чытаньня – Чэрвеня 2020 1 Пасланьне да Карыньцянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны 1 Пасланьню да Карыньцянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. “Фундамэнтальная Мудрасьць”: Сямідзённае падарожжа для татаў 7 дзён Нашыя таты моцна ўплываюць на разьвіцьцё нашае асобы. Аніводны чалавек не ўратоўваецца ад моцы й уплыву свайго зямнога бацькі. Паколькі бальшыня мужчынаў адчуваюць сябе непадрыхтаванымі быць татамі, то шукаць парадаў у Сьвятым Пісьме ды ад іншых татаў зьяўляецца істотным. “Фундамэнтальная Мудрасьць” – гэта падарожжа да мудрасьці ды спасьціжэньня ад іншых татаў, што ўлучае ў сабе правілы ды мудрасьць са Сьвятога Пісьма, а таксама досьвед старэйшага, мудрэйшага бацькі, які навучыўся з уласных памылак. Адамант зь Лісай Бівіэр 6 дзён Што такое праўда? Сучасная культура кажа нам, што праўда – гэта рака з адлівамі й прыплывамі. Але насамрэч праўда – не рака. Праўда – гэта камень. У разьюшаным моры поглядаў, гэты плян дапаможа паставіць на якар тваю душу, даючы табе яснае пачуцьцё кірунку ў сьвеце, які зьбіўся з дарогі. Сьвятая мітусьня: Жыцьцё, поўнае цяжкае працы й добрага адпачынку 10 дзён Раўнавага. Гэта тое, чаго нам не стае ў нашым жыцьці, калі ў адно вуха нам крычаць “працуй цяжэй!”, а ў другое шэпчуць “адпачывай болей”. А што, калі Божы плян для нас – гэта ня проста першае або другое? Сьвятая мітусьня – гэта лад жыцьця, які ўшаноўвае Бога празь цяжкую працу й добры адпачынак.
Posted on 2020-05-012021-10-12Пляны чытаньня – Мая 2020 Непакінутыя: Твая свабода як сына або дачкі беззаганнага Бацькі. 5 дзён Луі Джыліё, пастар і заснавальнік арганізацыі Passion Movement, у гэтым пяцідзённым пасьвячэньні запрашае цябе даведацца болей пра характар Бога – беззаганнага Бацькі, Які хоча, каб ты жыў свабодна як Ягонае дзіця, якога Ён моцна любіць. Божы плян для твайго жыцьця 6 дзён Які ёсьць Божы плян для твайго жыцьця? Гэтае пытаньне – адно з найбольш распаўсюджаных пытаньняў, якія маюць пасьлядоўнікі Хрыста. Але, калі шчыра, ідэя Божага пляну для нашага жыцьця можа быць трохі ашаламляльнай. У гэтым шасьцідзённым пляне чытаньня мы даведаемся, што Божы плян насамрэч не зьяўляецца такім складаным, як мы часта сабе ўяўляем, але ёсьць нашмат лепшым за ўсё тое, што мы можам сабе ўявіць. 7 рэчаў, якія Біблія кажа пра гадаваньне дзяцей 7 дзён Гадаваньне дзяцей – цяжкая справа, нават пры найлепшых абставінах. У гэтым сямідзённым пасьвячэньні бацькі – якія, дарэчы, зьяўляюцца працаўнікамі YouVersion – расказваюць, як яны тарнуюць правілы з Божага Слова ў гэтай важнай сфэры іхняга жыцьця. Кожны дзень пасьвячэньня ўлучае ў сабе Выяву зь вершам, што вы зможаце скарыстаць, каб распавесьці іншым пра тое, што вывучаеце. Пасланьне да Рымлянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Рымлянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.