Любоў церпіць доўга, умілажальваецца

Любоў церпіць доўга, умілажальваецца

4  
Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца

5  
ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха

6  
ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны

7  
усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.

8  
Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.

9  
Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым

10  
а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.

11  
Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае.

12  
Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.

13  
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.

1 Corinthians 13 in Belarusian

1 Corinthians 13 in English

This post is also available in: Партугальская Арабская Бенгальская Балгарскі Дацкая Фінская грузінскі Грэцкая Хіндзі Вугорская Малайская Мангольская Непальская Нарвежская Партугальская (Партугалія) Сінгальская Славацкая Суахілі Шведская Тамільская Тэлугу Турэцкая Зулуская Чэская Малаяламская гішпанская (Гішпанія) Літоўская Маратхі Панджабі Гуджараці македонская Амхарская Узбекская

CategoriesUncategorized