апранецеся ў поўную зброю Божую

ЭФЭСЯНАЎ 6:10-18

10  
Нарэшце, браты мае, мацуйцеся Госпадам і магутнасьцю сілы Ягонай

11  
апранецеся ў поўную зброю Божую, каб вам можна было стаць супроць хітрыкаў д’ябальскіх

12  
бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроць начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.

13  
Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць.

14  
Так што станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці

15  
і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір

16  
а найперш за ўсё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы ліхадзея

17  
і шалом ратунку вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць Слова Божае

18  
усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў любы час духам, і дбайце пра гэта самае з усёй сталасьцю і благаньнем за ўсіх сьвятых

Ephesians 6 in Belarusian

Ephesians 6 in English