1
Псальма Давідава. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым
2
бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.
3
Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.
4
Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.
5
Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць
6
і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.
7
Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.
8
Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое
9
бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.
10
Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.
11
А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.