Posted on 2019-05-012021-09-28 by Пляны чытаньня – Мая 2019 Ліст да Гебраяў 1 тыдзень Гэты просты плян правядзе вас праз ліст да Гебраяў і добра пасуе як для індывідуальнага, так і супольнага вывучэньня. Спакуса 7 дзён Спакусы прыходзяць у розныя спосабы. І лёгка зразумець наша прагненьне апраўдаць саміх сябе. Гэты сямідзённы плян пакажа вам, што спакусы магчыма пераадолець з дапамогай Духа Божага. Вылучыце час, суцішцеся й дазвольце Богу прамовіць у вашае жыцьцё і вы знойдзеце моц перамагчы нават найвялікшыя спакусы. 7 рэчаў, якія Біблія кажа пра гадаваньне дзяцей 7 дзён Гадаваньне дзяцей – цяжкая справа, нават пры найлепшых абставінах. У гэтым сямідзённым пасьвячэньні бацькі – якія, дарэчы, зьяўляюцца працаўнікамі YouVersion – расказваюць, як яны тарнуюць правілы з Божага Слова ў гэтай важнай сфэры іхняга жыцьця. Кожны дзень пасьвячэньня ўлучае ў сабе Выяву зь вершам, што вы зможаце скарыстаць, каб распавесьці іншым пра тое, што вывучаеце.