Posted on 2019-06-012021-09-29 by Пляны чытаньня – Чэрвеня 2019 Пасланьне Якуба 3 дні Гэты просты плян пазнаёміць вас з пасланьнем Якава. Плян выдатна падыходзіць як для асабістага, так і для супольнага вывучаньня. У пагоні за супакоем 7 дзён Tearfund шукае Божага кіраваньня на тое, каб быць актыўным голасам супакою, адноўленых узаемаадносінаў і ймкненьня трымацца разам сярод грамадзкасьцяў сьвету. Гэты сямідзённы чытальны плян прапаноўвае штодзённыя дзеяньні, каб дапамагчы вам аднавіць узаемаадносіны й маліцца за сьвет, у якім мы жывем. Плян выкарыстоўвае багатую мудрасьць з афрыканскіх прыказак, дапамагаючы вам адкрыць для сябе сапраўдны Божы супакой. Правілы арганізацыі часу паводле Божага Слова 6 дзён Незадаволеныя тым, што ў сутках толькі 24 гадзіны? Прыбітыя колькасьцю праектаў, што вы мусіце зрабіць? Стаміліся адчуваць сябе стомленым і ня мець часу чытаць Божае Слова й быць зь сябрамі ды сям’ёй? Надзвычай многа людзей менавіта так сябе і адчуваюць. Але добрая навіна заключаецца ў тым, што Біблія прапануе нам шэраг зразумелых прынцыпаў, каб правільна ўпарадкоўваць наш час. Гэты плян чытаньня пазнаёміць вас з тымі ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма і дасьць вам вельмі практычныя парады як найлепш выкарыстоўваць той час, які вы пакуль яшчэ маеце ў гэтым жыцьці!