Posted on 2019-07-012021-10-04 by Пляны чытаньня – Ліпеня 2019 Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Ісусавы прыпавесьці 36 дзён Гэты плян пазнаёміць вас зь Ісусавымі прыпавесьцямі й дапаможа вам выведаць, што Ягоныя найважнейшыя вучэньні значаць для вас! Плян доўжыцца 36 дзён, але ў ім ёсьць шматлікія дні адпачынку каб падцягнуцца, калі вы адстанеце, і каб паразважаць і натхніцца любоўю ды моцай Ісуса! Выкарыстоўваць свой час для Бога 4 дні 4-дзённы плян ад Р. С. Спраўла, які навучыць вас выкарыстоўваць час для Бога. Кожны дзень вас будуць клікаць перажываць прысутнасьць Божую, пад Божым кіраўніцтвам, дзеля Божай славы. Дабраславёны 7 дзён Як жыць дабраславёнае жыцьцё? Думаю, што кожны чалавек прагне й шукае адказу на гэтае пытаньне. Сярод розных калярытных герояў Бібліі ёсьць адзін, якім я асабліва захапляюся. Ягонае імя ня згадваецца, але ён жыве згодна зь Біблійнымі прынцыпамі. Мой гэрой зь Бібліі — гэта праведны чалавек, апісаны ў 111-й псальме.