Posted on 2020-01-012021-10-04 by Пляны чытаньня – Студзеня 2020 Звычкі 6 дзён Зьмяняцца – справа нялёгкая, але не немагчымая. Некалькі простых звычак могуць зьмяніць тое, як ты бачыш сябе сёньня, і ператварыць цябе ў чалавека, якім ты хочаш быць заўтра. Гэты плян чытаньня ад Life.Church дапаможа табе прыдбаць добрыя штодзённыя звычкі на ўсё жыцьцё. Новы год, новыя ласкі 15 дзён На працягу наступных 15 дзён Пол Дэйвід Трып нагадае вам аб Божай ласцы да вас — гэтакія ісьціны ніколі не старэюць. Калі “мадыфікаваньне паводзінаў” або натхняльныя афарызмы не дапамагаюць вам зьмяняцца, то навучэцеся штодня давяраць Божай дабрыні, спадзявацца на Ягоную ласку й жыць дзеля Ягонае славы. Ідзі Рабі Кажы Давай: Свабода ў скарэньні Ісусу 7 дзён Скарыцца Ісусу — гэта жыцьцевызначальны момант. Але што тое азначае, і як жыць паводле яго? Ці гэта датычыцца толькі вялікіх жыцьцёвых рашэньняў або надзвычай духоўных людзей? Страх, папярэднія правалы й непаразуменьне могуць стрымліваць нас. “Ідзі Рабі Кажы Давай” — гэта забавязаньне/малітва, што пакажа вам, як зрабіць наступныя крокі ў вашым духоўным падарожжы. Адчуйце свабоду, якую прыносіць хаджэньне за Ісусам. 21-дзённы пост 21 дзень Пачні новы год з духоўнай дысцыпліны посту. Гэты плян улучае ў сабе некалькі ўрыўкаў на тэму посту, а таксама іншыя, што заахвоцяць паразважаць і наблізіцца да Бога. На працягу 21 дня ты будзеш атрымліваць урывак зь Бібліі, кароткае пасьвячэньне, пытаньні на разважаньне і тэму для малітвы. Больш кантэнту на www.finds.life.church.