Posted on 2020-02-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Лютага 2020 Неспакой 3 дні “Неспакойныя сэрцы нашыя, пакуль не знойдуць супакою ў Табе”. Ніколі раней так шмат хто з нас не адчуваў неспакой, што Сьвяты Аўгусьцін апісаў у гэтым добра вядомым сказе. Але як жа ж вырашыць нашую праблему нястачы сапраўднага супакою? Як вы пабачыце з гэтага трохдзённага пляну, рашэньне часткова знаходзіцца ў бачаньні старажытнае практыцы Шабату зь іншай пэрспэктывы – зь пэрспэктывы “Цябе”, то бок Ісуса – нашай адзінай крыніцы супакою. Боскі кірунак 7 дзён Штодня мы робім выбары, якія фармуюць гісторыю нашага жыцьця. Як бы выглядала тваё жыцьцё, калі б ты стаў экспэртам у выбары? У пляне для чытаньня пад назвай “Боскі кірунак”, аўтар бэстсэлеру New York Times і старэйшы пастар царквы “Life.Church” Крэйг Грашэл падбадзёрыць цябе сямю прынцыпамі са сваёй кнігі “Divine Direction” (Боскі кірунак), каб дапамагчы табе знайсьці Божую мудрасьць на штодзённыя рашэньні. Адкрый для сябе духоўны кірунак, патрэбны на тое, каб стварыць багабойнае жыцьцё, аб якім ня сорамна расказваць іншым. Малітва 21 дзён Даведайцеся, як маліцца лепей з прыкладу малітваў вернікаў ды са словаў самога Ісуса. Заахвоцьцеся настойліва ды цярпліва зьвяртацца да Бога з вашымі просьбамі штодзень. Параўнайце пустыя, самаўпэўненыя малітвы са шчырымі малітвамі тых, хто мае чыстыя сэрцы. Малецеся безупынна. 40 дзён Вялікага Посту 47 дзён Вялікі Пост заўсёды быў часам для таго, каб зьвярнуць нашую ўвагу на ўсё тое, што было зроблена Хрыстом дзеля нас на крыжы. Мы можам разважаць над гэтым шчодрым падарункам год за годам, але ён усё адно пакіне нас у зьдзіўленьні. Праз гэты плян вы паглядзіце на эвангельлі ў храналягічным парадку, ідучы па сьлядах Ісуса падчас апошняга тыдня Ягонага зямнога служэньня. Гэты плян будзе доўжыцца 47 дзён, але сем нядзеляў будуць днямі адпачынку паводле традыцыі.