Posted on 2020-04-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Красавіка 2020 Навошта нам Вялікдзень? 5 дзён Што ёсьць такога важнага ў Вялікадні? Чаму існуе гэтак шмат зацікаўленасьці чалавекам, які нарадзіўся 2000 гадоў таму? Чаму гэтак шмат людзей захапляецца Ісусам? Навошта Ён нам? Навошта Ён прыйшоў? Навошта Ён памёр? Навошта спрабаваць зразумець усё гэта? У гэтым пяцідзённым пляне чытаньня Нікі Гамбал прапануе пераканаўчыя адказы на тыя самыя пытаньні. Ісус: наш штандар перамогі 7 дзён Калі мы сьвяткуем Вялікдзень, то мы сьвяткуем найвялікшае дасягненьне ў гісторыі. Праз Сваю сьмерць ды ўваскрасеньне, Ён назаўжды паразіў моц грэху й сьмерці, а таксама ўсе іхныя пабочныя эфэкты, і Ён абраў падзяліцца гэтаю перамогаю з намі. Падчас гэтага велікоднага тыдню, паглядзем на некаторыя цьвярдыні, якія заваяваў Ісус, паразважайма над бітвай, у якую Ён пайшоў дзеля нас, і праслаўма Яго як наш Штандар Перамогі. Гісторыя Вялікдня 7 дзён Калі б вы ведалі, што гэты тыдзень – апошні ў вашым жыцьці. Як бы вы яго правялі? Апошні тыдзень, які Ісус быў на зямлі ў целе, быў поўны запамінальных момантаў, споўненых прароцтваў, асабістых малітваў, глыбокіх размоваў, сымбалічных учынкаў і падзеяў, што зьмянілі сьвет. Ад панядзелка перад Вялікаднем, гэты плян правядзе вас праз кожны дзень па Эвангельлях, якія раскрываюць гісторыю Сьвятога тыдня. Эвангельле паводле Яна 10 дзён Гэты просты плян правядзе вас праз Эвангельле паводле Яна ад пачатку да канца.