Posted on 2020-05-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Мая 2020 Непакінутыя: Твая свабода як сына або дачкі беззаганнага Бацькі. 5 дзён Луі Джыліё, пастар і заснавальнік арганізацыі Passion Movement, у гэтым пяцідзённым пасьвячэньні запрашае цябе даведацца болей пра характар Бога – беззаганнага Бацькі, Які хоча, каб ты жыў свабодна як Ягонае дзіця, якога Ён моцна любіць. Божы плян для твайго жыцьця 6 дзён Які ёсьць Божы плян для твайго жыцьця? Гэтае пытаньне – адно з найбольш распаўсюджаных пытаньняў, якія маюць пасьлядоўнікі Хрыста. Але, калі шчыра, ідэя Божага пляну для нашага жыцьця можа быць трохі ашаламляльнай. У гэтым шасьцідзённым пляне чытаньня мы даведаемся, што Божы плян насамрэч не зьяўляецца такім складаным, як мы часта сабе ўяўляем, але ёсьць нашмат лепшым за ўсё тое, што мы можам сабе ўявіць. 7 рэчаў, якія Біблія кажа пра гадаваньне дзяцей 7 дзён Гадаваньне дзяцей – цяжкая справа, нават пры найлепшых абставінах. У гэтым сямідзённым пасьвячэньні бацькі – якія, дарэчы, зьяўляюцца працаўнікамі YouVersion – расказваюць, як яны тарнуюць правілы з Божага Слова ў гэтай важнай сфэры іхняга жыцьця. Кожны дзень пасьвячэньня ўлучае ў сабе Выяву зь вершам, што вы зможаце скарыстаць, каб распавесьці іншым пра тое, што вывучаеце. Пасланьне да Рымлянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Рымлянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.