Posted on 2020-06-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Чэрвеня 2020 1 Пасланьне да Карыньцянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны 1 Пасланьню да Карыньцянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. “Фундамэнтальная Мудрасьць”: Сямідзённае падарожжа для татаў 7 дзён Нашыя таты моцна ўплываюць на разьвіцьцё нашае асобы. Аніводны чалавек не ўратоўваецца ад моцы й уплыву свайго зямнога бацькі. Паколькі бальшыня мужчынаў адчуваюць сябе непадрыхтаванымі быць татамі, то шукаць парадаў у Сьвятым Пісьме ды ад іншых татаў зьяўляецца істотным. “Фундамэнтальная Мудрасьць” – гэта падарожжа да мудрасьці ды спасьціжэньня ад іншых татаў, што ўлучае ў сабе правілы ды мудрасьць са Сьвятога Пісьма, а таксама досьвед старэйшага, мудрэйшага бацькі, які навучыўся з уласных памылак. Адамант зь Лісай Бівіэр 6 дзён Што такое праўда? Сучасная культура кажа нам, што праўда – гэта рака з адлівамі й прыплывамі. Але насамрэч праўда – не рака. Праўда – гэта камень. У разьюшаным моры поглядаў, гэты плян дапаможа паставіць на якар тваю душу, даючы табе яснае пачуцьцё кірунку ў сьвеце, які зьбіўся з дарогі. Сьвятая мітусьня: Жыцьцё, поўнае цяжкае працы й добрага адпачынку 10 дзён Раўнавага. Гэта тое, чаго нам не стае ў нашым жыцьці, калі ў адно вуха нам крычаць “працуй цяжэй!”, а ў другое шэпчуць “адпачывай болей”. А што, калі Божы плян для нас – гэта ня проста першае або другое? Сьвятая мітусьня – гэта лад жыцьця, які ўшаноўвае Бога празь цяжкую працу й добры адпачынак.