Posted on 2020-07-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Ліпеня 2020 Загарадзі: як унікаць шкадаваньні ў жыцьці 5 дзён Загарадзі ўсталёўваюцца на тое, каб нашыя транспартныя сродкі не заехалі ў небясьпечныя або забароненыя месцы. Мы часта нават і не заўважаем іх, пакуль яны не становяцца нам неабходнымі – і тады мы ўдзячныя, што яны там. Што б адбылося, калі б мы мелі загарадзі ў нашых узаемаадносінах, грашовых справах ды кар’ерах? Як бы яны выглядалі? Як бы яны абаранялі нас ад будучых шкадаваньнях? У наступныя пяць дзён, пагутарэм пра тое, як усталяваць асабістыя загарадзі. Знайдзі час на адпачынак 5 дзён У нашым сьвеце часта ўхваляюць працагалізм ды безупынную занятасьць, таму бывае цяжка адпачываць. Дзеля таго, каб належна выконваць нашыя ролі ды пляны, мы мусім навучыцца адпачываць, бо ў адваротным выпадку ў нас не застанецца нічога, каб даваць тым, каго мы любім і спрыяць мэтам, якія мы паставілі. У наступныя пяць дзён мы даведаемся пра адпачынак і пра тое, як прымяняць тыя веды на практыцы. Усё новае 5 дзён У гэтым падарожжы па кнізе 2 Карынцянаў, “Усё новае” дасьледуе Паўлаву тэалёгію пра рызыкоўную веру ў гэтым сьвеце і пакліканьне ад Бога да нас быць адважнымі. Келі Мінтэр дапаможа нам зразумець, як хрысьціянскае жыцьцё, здаецца, ідзе насуперак нашым прыродным схільнасьцям, але ў рэшце рэшт аказваецца бязьмежна й бясконца лепшым. Гэты пяцідзённы плян закране тэмы накшталт: што рабіць са складанымі стасункамі; як давяраць Богу з нашай рэпутацыяй; грунтаваньне нашае таясамасьці ў Хрысьце; разуменьне мэты пакутаў ды як Бог дапамагае нам у пакутах; і як мы павінны быць сьвятлом гэтаму сьвету. Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.