Posted on 2020-08-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Жніўня 2020 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за морквай 7 дзён Мы ўсе за нечым гонімся. Звычайна, за нечым такім, што знаходзіцца па-за нашаю дасягальнасьцю – лепшая праца, утульнейшая хата, ідэальная сям’я, ухваленьне ад іншых. Але ці не стамляе тое? Ці існуе іншы шлях? Дазнайся больш у гэтым новым пляне чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Ў пагоні за морквай”. Давер, мітусьня ды супакой 4 дні Біблія загадвае нам старанна працаваць, але адначасова вучыць нас, што вынікі нашае працы залежаць ад Бога, а не ад нас. Як паказвае гэты чатырохдзённы плян, працуючыя вернікі павінны дасягнуць раўнавагі паміж “даверам” ды “энэргічнаю дзейнасьцю” дзеля таго, каб знайсьці сапраўдны суботні супакой. Пасланьне да Эфэсцаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Эфэсцаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня.