Posted on 2020-09-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Верасня 2020 Надай значэньне сваёй працы 4 дні Бальшыня з нас правядзе каля паловы свайго дарослага жыцьця на працы. З гэтае прычыны мы хочам пераканацца, што нашая праца мае значэньне – што яна важная. Але стрэс, патрабаваньні ды цяжкія абставіны часам прымушаюць нас бачыць працу як нешта цяжкае – нешта такое, што трэба вытрываць. Гэты плян чытаньня дапаможа табе зразумець, што празь веру ты можаш надаць сэнс тваёй працы. Шэсьць крокаў да лепшага лідэрства 7 дзён Ці ты гатовы расьці як лідэр? Крэйг Грашэл раскрывае шэсьць біблійных крокаў, якія кожны можа зрабіць, каб стаць лепшым лідэрам. Даведайся пра дысцыпліну, неабходную для таго, каб пачаць; пра адвагу спыніцца; пра асобу, якую можаш упаўнаважыць; пра сыстэму, якую можаш стварыць; пра адносіны, якія можаш распачаць; ды пра рызыку, на якую табе патрэбна пайсьці. Ворагі сэрца 5 дзён Гэтаксама як фізычна нездаровае сэрца можа зруйнаваць тваё цела, так і эмацыйна ды духоўна нездаровае сэрца можа зруйнаваць цябе і твае ўзаемаадносіны. На працягу наступных пяці дзён Эндзі Стэнлі дапаможа табе праверыць сябе на чатыры галоўныя ворагі сэрца – пачуцьцё віны, гнеў, хцівасьць і зайздрасьць – і навучыць, як іх пазбавіцца. Зьнішчэньне крыптаніту з Джонам Біўірам. 7 дзён Падобна да Супэрмэну, які здолее перамагчы ўсякага ворага, ты, як пасьлядоўнік Хрыста, таксама маеш звышнатуральную здольнасьць пераадольваць цяжкасьці, якія прыходзяць у тваё жыцьцё. Але праблема – як супэрмэнава, так і твая, – ў тым, што існуе крыптаніт, які крадзе тваю сілу. Гэты плян чытаньня дапаможа табе выкараніць духоўны крыптаніт з твайго жыцьця дзеля таго, каб ты змог рэалізаваць твой патэнцыял, дадзены табе Богам, і жыць у свабодзе.