Posted on 2020-11-012021-10-12 by Пляны чытаньня – Лістапада 2020 Псальмы 31 дзень Чытаньне Псальмаў натхняе. Калі вы перажываеце цяжкасьці, Псальмы могуць суцешыць ды падбадзёрыць. Любіць як Ісус 13 дзён Як мы можам навучыцца жыць як Ісус, калі мы сьпярша не навучымся любіць як Ён? Пэрсанал царквы Life.Church разам са сваімі сужэнцамі распавядае пра свой досьвед і дзеліцца ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма, што дапамагаюць ім жыць і любіць як Ісус. Спатканьні ў сучаснасьці 7 дзён Спатканьні… што выклікае ў вас гэта слова – трывогу ці прадчуваньні? Падаецца, усе тэхнічныя магчымасьці сувязі яшчэ больш ускладнілі і заблыталі спатканьні. Сямідзённы план чытаньня паводле кнігі “Single. Dating. Engaged. Married” Бэна Сьцюарта дапаможа вам убачыць Божую мэту таго перыяда, які вы праходзіце цяпер, а таксама прапануе асноўныя прынцыпы для вызначэньня таго, з кім і як сустракацца. Бэн – пастар царквы Passion City Church у Вашынгтоне, А. К. і былы выканаўчы дырэктар служэньня Breakaway Ministries – штодзённага вывучэньня Бібліі, наведванага тысячамі студэнтаў Тэхасскага механіка-сельскагаспадарчага ўніверсітэта Штодзённыя пасьвячэньні да Дня дзякаваньня ад Пола Трыпа 12 дзён Дзень дзякаваньня – гэта самы час прыгадаць усе добрыя рэчы, што Бог гэтак ласкава даў нам. Але часам занятасьць гэтае пары можа перашкаджаць нам адводзіць час на тое, каб дзякаваць Богу за Ягоныя шматлікія дары. Гэтыя падбадзёрлівыя пасьвячэньні ад Пола Дэйвіда Трыпа, што можна прачытаць за пяць хвілін, заахвоцяць цябе разважаць пра Божую ласку на працягу ўсяго дня.