Posted on 2020-12-202021-10-22 by Планы на Раство Каляды: Раство — для ўсіх 12 дзён Праз наступныя 12 дзён мы з вамі будзем падарожнічаць па гісторыі Раства й даведаемся, чаму яна ня толькі зьяўляецца найцудоўнейшай гісторыяй у сьвеце, але таксама аб, тым, што Раство сапраўды зьяўляецца сьвятам для ўсіх! Адвэнт: Падарожжа да Раства 25 дзён Раство — гэта сапраўды найцудоўнейшая гісторыя ў сьвеце. Гэта гісторыя дасканальнае Божае вернасьці, моцы, збаўленьня ды невычэрпнае любові. Падарожнічайма на працягу наступных 25 дзён, каб паспрабаваць зразумець дэталёвы Божы плян збавіць сьвет ад грэху і пабачыць абяцаньні, што былі выкананыя праз нараджэньне Ягонага Сына. Падарожжа да ясьляў 25 дзён У адну ціхую ноч 2000 гадоў таму, анёлы паведамілі навіну аб нараджэньні Збаўцы групе пастухоў, якія пасьвілі сваіх авечак. Калі пастухі пачулі тую навіну, дык яны пакінулі ўсё, каб пайсьці паглядзець на дзіцяня ў ясьлях у Бэтлееме. З часу тае падзеі прайшло вельмі шмат гадоў, але запрашэньне застаецца тым жа самым. Далучэцеся да доктара Чарльза Стэнлі, які дапаможа вам наблізіцца да Збаўцы ды натхне вас адпачыць у любові Бацькі ў гэтую пару. Ціхая ноч: Атрымайце супакой ад Ісуса гэтым Раством 5 дзён Калядная пара — вельмі радасны час, але адначасова і заняты. Затрымайцеся на некалькі момантаў адпачынку ды пакланеньня Богу, якія падтрымаюць вас у вясёлую занятасьць гэтае пары. Заснаваны на кнізе Unwrapping the Names of Jesus: An Advent Devotional (Адкрываючы імёны Ісуса: пасьвячэньне да Адвэнту), гэты плян дапаможа вам адпачыць у Ісусу гэтым Раством, запаволіўшыся, каб узгадаць Ягоную дабрыню, выказаць вашую патрэбу ў Ім, пашукаць Ягонага супакою і даверыцца Ягонай вернасьці. Не турбуйся ні пра што 7 дзён Што, калі існуе лепшы спосаб змаганьня зь бясконцымі згрызотамі, якія не даюць табе спаць? Сапраўдны супакой існуе – магчыма, нават бліжэй, чым табе падаецца. Замяні паніку супакоем з дапамогай гэтага сямідзённага пляну чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Не турбуйся ні пра што”.