Posted on 2021-01-012021-10-14 by Пляны чытаньня – Студзеня 2021 БОГ + ПЛЯНЫ: Як плянаваць, калі ты хрысьціянін 5 дзён Ці добра ставіць мэты, калі ты хрысьціянін? Як даведацца, адкуль тая ці іншая мэта – ад Бога альбо ад цябе самога? І як жа выглядаюць хрысьціянскія мэты? У гэтым 5-дзённым пляне чытаньня вы паглыбіцеся ў Слова і знойдзеце яснасьць і кірунак пастаноўкі мэт, якія напоўненыя Божай ласкай! Курс перад вясельлем 5 дзён Моцныя сем’і не зьяўляюцца па замове. Мы спадзяемся, вы зможаце адкрыць для сябе падыходы, каштоўнасьці і навыкі, неабходныя для таго, каб збудаваць трывалы, здаровы і моцны шлюб. Гэты пяцідзённы план чытаньня адаптаваны з “Курса перад вясельлем”, створанага Нікі і Сілай Лі, аўтарамі The Marriage Book (“Кніга пра шлюб”). Збаўленыя мары 7 дзён Што мы робім, калі нашы мары здаюцца недасяжнымі ці нават разбураюцца? Перажыўшы цяжкую крыўду і траўму, і гора разводу, я працягваў задаваць сабе гэтае пытаньне. Калі вы перажываеце разбурэньне з-за асабістай трагедыі альбо страты альбо вас расчароўвае доўгі перыяд чаканьня, Божая мара пра ваша жыцьцё ўсё яшчэ жывая! Сябар, пара зноў марыць.