Posted on 2021-05-012021-10-14 by Пляны чытаньня – Мая 2021 Упэўненасьць 4 дні Бог хоча, каб мы былі ўпэўненыя ў Яго прабачэньні! Твая ўпэўненасьць будзе расьці праз сустрэчы зь Ім і разважаньне над Ягоным Словам. Вывучы гэтыя вершы, яны дапамогуць табе заўсёды быць упэўненым у Богу. Запамінай Пісаньне і дазволь яму перамяняць тваё жыцьцё! Сайт http://www.MemLok.com дапаможа табе запамінаць урыўкі з Бібліі. Пасланьне да Рымлянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Рымлянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (травень) 31 дзень Пятая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 5 уключае наступныя кнігі: Паўторнага закону, Ісуса Навіна ды лісты да Карынцянаў. Як знайсьці шлях назад да Бога 5 дзён Хочаце больш ад жыцьця? Насамрэч, хацець больш — гэта прага вярнуцца да Бога, незалежна ад таго, якія адносіны ў вас зь Ім сёньня. У працэсе вяртаньня да Бога кожны з нас напаткае на гэдак званыя дарожныя знакі, або моманты абуджэньня. Падарожнічайма праз усе гэтыя моманты абуджэньня, гэткім чынам скарачаючы дыстанцыю паміж месцам, дзе вы знаходзіцеся цяпер, і месцам, дзе вы хочаце апынуцца. Мы хочам знайсьці Бога, але Ён нават больш за нас хоча, каб мы Яго знайшлі.