Posted on 2021-06-072021-06-17 by Я – сьвятло сьвету Зноў прамаўляў Ісус да людзей і сказаў ім: Я – сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця. ЯНА 8:12 Народ, які хадзіў у цемры, убачыць сьвятло вялікае; на жыхароў краіны ценю сьмяротнага сьвятло зазьзяе. ІСАІ 9:2 Гасподзь – сьвятло маё і ратунак мой: каго мне баяцца? Гасподзь – цьвярдыня жыцьця майго: каго мне палохацца? ПСАЛТЫР 26:1 таму што Бог, які сказаў зазьзяць зь цемры сьвятлу, азарыў нашыя сэрцы, каб прасьвятліць нас пазнаньнем славы Божай у асобе Ісуса Хрыста. 2 КАРЫНФЯНАЎ 4:6 А калі Хрыстос у вас, дык цела мёртвае для грэху, а дух жывы для праведнасьці.Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас. РЫМЛЯНАЎ 8:10-11 Вы былі колісь цемра, а цяпер – сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла ЭФЭСЯНАЎ 5:8 а калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, дык маем лучнасьць адно з адным, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас.Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды. 1 ЯНА 1:7-9 Вы – сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары.І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме.Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах. МАЦЬВЕЯ 5:14-16 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. ЯНА 1:5