Posted on 2021-07-102021-07-26 by Пляны чытаньня Бібліі – Ліпеня 2021 1 Пасланьне да Карыньцянаў 8 дзён Гэты плян прысьвечаны 1 Пасланьню да Карыньцянаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (ліпень) 31 дзень Сёмая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 7 уключае наступныя кнігі: другую кнігу Самуэля, першую і другую кнігу Цароў і Эвангельле паводле Марка. Чаму Бог любіць мяне? 5 дзён Пытаньні: Калі гаворка ідзе пра Бога, кожны з нас мае іх. Улічваючы нашую культуру, што грунтуецца на параўнаньнях, адным з найбольш асабістых пытаньняў, што мы можам задаць, ёсьць наступнае: “Чаму Бог любіць мяне?” Або нават такое: “Як Ён можа любіць мяне?” Чытаючы гэты плян, вы папрацуеце з 26 урыўкамі са Сьвятога Пісьма, кожны зь якіх нясе ў сябе праўду аб безумоўнай любові Бога да вас. Знайдзі час на адпачынак 5 дзён У нашым сьвеце часта ўхваляюць працагалізм ды безупынную занятасьць, таму бывае цяжка адпачываць. Дзеля таго, каб належна выконваць нашыя ролі ды пляны, мы мусім навучыцца адпачываць, бо ў адваротным выпадку ў нас не застанецца нічога, каб даваць тым, каго мы любім і спрыяць мэтам, якія мы паставілі. У наступныя пяць дзён мы даведаемся пра адпачынак і пра тое, як прымяняць тыя веды на практыцы.