Posted on 2021-09-052021-09-20 by Пляны чытаньня Бібліі – Верасня 2021 Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Чытайма Біблію разам (верасень) 30 дзён Дзевятая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 9 уключае наступныя кнігі: Нэгэміі, Эстэр, Ёэля, Амоса, Абдыі, Навума, Абакука, Сафоніі, Агэя, Захарыі, Малыхіі, ліст да Ціта, ліст да Філімона, ліст да Цімафея, ліст Якуба. Выкарыстоўваць свой час для Бога 4 дні 4-дзённы плян ад Р. С. Спраўла, які навучыць вас выкарыстоўваць час для Бога. Кожны дзень вас будуць клікаць перажываць прысутнасьць Божую, пад Божым кіраўніцтвам, дзеля Божай славы.