ПСАЛТЫР 22: Гасподзь – Пастыр мой

1  
Псальма Давідава. Гасподзь – Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму

2  
Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.

3  
Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.

4  
Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах – яны супакойваюць мяне.

5  
Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.

6  
Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.

Psalm 22 in Belarusian

Psalm 23 in English