Posted on 2022-01-27 by Пляны чытаньня – Лютага 2022 Чытайма Біблію разам (люты) 28 дзён Другая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 2 уключае наступныя кнігі: Быцьцё, Выхад, Лявіт і ліст да Галятаў. Эвангельле паводле Марка 8 дзён Гэты просты плян чытаньня правядзе вас праз эвангельле паводле Марка ад пачатку да канца. Не турбуйся ні пра што 7 дзён Што, калі існуе лепшы спосаб змаганьня зь бясконцымі згрызотамі, якія не даюць табе спаць? Сапраўдны супакой існуе – магчыма, нават бліжэй, чым табе падаецца. Замяні паніку супакоем з дапамогай гэтага сямідзённага пляну чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Не турбуйся ні пра што”. Божая зброя 5 дзён Штодня навокал цябе безупынна ідзе незаўважная вайна – нябачная, нячутная, але яна адчуваецца ў кожнай сфэры твайго жыцьця. Энтузіястычны, д’ябальскі вораг намагаецца спустошыць усё, што мае для цябе значэньне: тваё сэрца, твой розум, твой шлюб, тваіх дзяцей, твае стасункі, тваю жыцьцярадаснасьць, твае мары, твой лёс. Ягоны пляны бітвы грунтуецца на тым, каб засьпець цябе зьнянацку і бяззбройным. Калі ты стаміўся ад зьдзекаў ворага, дык гэты плян чытаньня для цябе. Вораг заўсёды церпіць няўдачу, калі яму трапляецца жанчына, апранутая належным чынам. “Божая зброя” – гэта больш за проста біблійнае апісаньне інвэнтару, які мусіць мець кожны вернік; гэта плян дзеяньня дзеля таго, каб апрануць яго і распрацаваць пэрсаналізаваную стратэгію для пэўнае перамогі.