Posted on 2022-07-02 by Пляны чытаньня – Ліпеня 2022 Чытайма Біблію разам (ліпень) 31 дзень Сёмая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 7 уключае наступныя кнігі: другую кнігу Самуэля, першую і другую кнігу Цароў і Эвангельле паводле Марка. Стары Запавет – Малыя прарокі 25 дзён Гэты просты плян правядзе вас праз кнігі малых прарокаў Старога Запавету. Ён прапануе чытаць некалькі разьдзелаў штодня й выдатна падыходзіць для асабістага й суполнага вывучэньня.