Posted on 2023-01-02 by Пляны чытаньня – Студзеня 2023 Правілы арганізацыі часу паводле Божага Слова 6 дзён Незадаволеныя тым, што ў сутках толькі 24 гадзіны? Прыбітыя колькасьцю праектаў, што вы мусіце зрабіць? Стаміліся адчуваць сябе стомленым і ня мець часу чытаць Божае Слова й быць зь сябрамі ды сям’ёй? Надзвычай многа людзей менавіта так сябе і адчуваюць. Але добрая навіна заключаецца ў тым, што Біблія прапануе нам шэраг зразумелых прынцыпаў, каб правільна ўпарадкоўваць наш час. Гэты плян чытаньня пазнаёміць вас з тымі ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма і дасьць вам вельмі практычныя парады як найлепш выкарыстоўваць той час, які вы пакуль яшчэ маеце ў гэтым жыцьці! Новы год, новыя ласкі 15 дзён На працягу наступных 15 дзён Пол Дэйвід Трып нагадае вам аб Божай ласцы да вас — гэтакія ісьціны ніколі не старэюць. Калі “мадыфікаваньне паводзінаў” або натхняльныя афарызмы не дапамагаюць вам зьмяняцца, то навучэцеся штодня давяраць Божай дабрыні, спадзявацца на Ягоную ласку й жыць дзеля Ягонае славы.