Posted on 2023-06-25 by Пляны чытаньня – Ліпеня 2023 Адамант зь Лісай Бівіэр 6 дзён Што такое праўда? Сучасная культура кажа нам, што праўда – гэта рака з адлівамі й прыплывамі. Але насамрэч праўда – не рака. Праўда – гэта камень. У разьюшаным моры поглядаў, гэты плян дапаможа паставіць на якар тваю душу, даючы табе яснае пачуцьцё кірунку ў сьвеце, які зьбіўся з дарогі. Ворагі сэрца 5 дзён Гэтаксама як фізычна нездаровае сэрца можа зруйнаваць тваё цела, так і эмацыйна ды духоўна нездаровае сэрца можа зруйнаваць цябе і твае ўзаемаадносіны. На працягу наступных пяці дзён Эндзі Стэнлі дапаможа табе праверыць сябе на чатыры галоўныя ворагі сэрца – пачуцьцё віны, гнеў, хцівасьць і зайздрасьць – і навучыць, як іх пазбавіцца.