Posted on 2020-11-012021-10-12Пляны чытаньня – Лістапада 2020 Псальмы 31 дзень Чытаньне Псальмаў натхняе. Калі вы перажываеце цяжкасьці, Псальмы могуць суцешыць ды падбадзёрыць. Любіць як Ісус 13 дзён Як мы можам навучыцца жыць як Ісус, калі мы сьпярша не навучымся любіць як Ён? Пэрсанал царквы Life.Church разам са сваімі сужэнцамі распавядае пра свой досьвед і дзеліцца ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма, што дапамагаюць ім жыць і любіць як Ісус. Спатканьні ў сучаснасьці 7 дзён Спатканьні… што выклікае ў вас гэта слова – трывогу ці прадчуваньні? Падаецца, усе тэхнічныя магчымасьці сувязі яшчэ больш ускладнілі і заблыталі спатканьні. Сямідзённы план чытаньня паводле кнігі “Single. Dating. Engaged. Married” Бэна Сьцюарта дапаможа вам убачыць Божую мэту таго перыяда, які вы праходзіце цяпер, а таксама прапануе асноўныя прынцыпы для вызначэньня таго, з кім і як сустракацца. Бэн – пастар царквы Passion City Church у Вашынгтоне, А. К. і былы выканаўчы дырэктар служэньня Breakaway Ministries – штодзённага вывучэньня Бібліі, наведванага тысячамі студэнтаў Тэхасскага механіка-сельскагаспадарчага ўніверсітэта Штодзённыя пасьвячэньні да Дня дзякаваньня ад Пола Трыпа 12 дзён Дзень дзякаваньня – гэта самы час прыгадаць усе добрыя рэчы, што Бог гэтак ласкава даў нам. Але часам занятасьць гэтае пары можа перашкаджаць нам адводзіць час на тое, каб дзякаваць Богу за Ягоныя шматлікія дары. Гэтыя падбадзёрлівыя пасьвячэньні ад Пола Дэйвіда Трыпа, што можна прачытаць за пяць хвілін, заахвоцяць цябе разважаць пра Божую ласку на працягу ўсяго дня. Share this post:
Posted on 2020-10-012021-10-12Пляны чытаньня – Кастрычніка 2020 1 і 2 Пасланьне Пятра 4 дні Гэты плян прысьвечаны 1 і 2 Пасланьню Пятра і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Жыві паводле Духа: Пасьвячэньні ад Джона Пайпэра 7 дзён 7 чытаньняў-пасьвячэньняў пра Сьвятога Духа ад Джона Пайпэра Елісей: аповесьць пра надзвычайную веру 13 дзён Елісей – адзін з найцікавейшых людзей, апісаных у Божым Слове. Ён быў прарокам, вера ды цуды якога падаюцца амаль што абсурднымі. Падчас гэтага 13-дзённага пляну, ты прачытаеш пра Елісеева жыцьцё й даведаесься, як можа выглядаць жыцьцё чалавека, які вырашыў скарыцца Госпаду й жыць абсурднаю вераю. Share this post:
Posted on 2020-09-012021-10-12Пляны чытаньня – Верасня 2020 Надай значэньне сваёй працы 4 дні Бальшыня з нас правядзе каля паловы свайго дарослага жыцьця на працы. З гэтае прычыны мы хочам пераканацца, што нашая праца мае значэньне – што яна важная. Але стрэс, патрабаваньні ды цяжкія абставіны часам прымушаюць нас бачыць працу як нешта цяжкае – нешта такое, што трэба вытрываць. Гэты плян чытаньня дапаможа табе зразумець, што празь веру ты можаш надаць сэнс тваёй працы. Шэсьць крокаў да лепшага лідэрства 7 дзён Ці ты гатовы расьці як лідэр? Крэйг Грашэл раскрывае шэсьць біблійных крокаў, якія кожны можа зрабіць, каб стаць лепшым лідэрам. Даведайся пра дысцыпліну, неабходную для таго, каб пачаць; пра адвагу спыніцца; пра асобу, якую можаш упаўнаважыць; пра сыстэму, якую можаш стварыць; пра адносіны, якія можаш распачаць; ды пра рызыку, на якую табе патрэбна пайсьці. Ворагі сэрца 5 дзён Гэтаксама як фізычна нездаровае сэрца можа зруйнаваць тваё цела, так і эмацыйна ды духоўна нездаровае сэрца можа зруйнаваць цябе і твае ўзаемаадносіны. На працягу наступных пяці дзён Эндзі Стэнлі дапаможа табе праверыць сябе на чатыры галоўныя ворагі сэрца – пачуцьцё віны, гнеў, хцівасьць і зайздрасьць – і навучыць, як іх пазбавіцца. Зьнішчэньне крыптаніту з Джонам Біўірам. 7 дзён Падобна да Супэрмэну, які здолее перамагчы ўсякага ворага, ты, як пасьлядоўнік Хрыста, таксама маеш звышнатуральную здольнасьць пераадольваць цяжкасьці, якія прыходзяць у тваё жыцьцё. Але праблема – як супэрмэнава, так і твая, – ў тым, што існуе крыптаніт, які крадзе тваю сілу. Гэты плян чытаньня дапаможа табе выкараніць духоўны крыптаніт з твайго жыцьця дзеля таго, каб ты змог рэалізаваць твой патэнцыял, дадзены табе Богам, і жыць у свабодзе. Share this post:
Posted on 2020-08-012021-10-12Пляны чытаньня – Жніўня 2020 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за морквай 7 дзён Мы ўсе за нечым гонімся. Звычайна, за нечым такім, што знаходзіцца па-за нашаю дасягальнасьцю – лепшая праца, утульнейшая хата, ідэальная сям’я, ухваленьне ад іншых. Але ці не стамляе тое? Ці існуе іншы шлях? Дазнайся больш у гэтым новым пляне чытаньня ад Life.Church да сэрыі казаняў пастара Крэйга Грашэла “Ў пагоні за морквай”. Давер, мітусьня ды супакой 4 дні Біблія загадвае нам старанна працаваць, але адначасова вучыць нас, што вынікі нашае працы залежаць ад Бога, а не ад нас. Як паказвае гэты чатырохдзённы плян, працуючыя вернікі павінны дасягнуць раўнавагі паміж “даверам” ды “энэргічнаю дзейнасьцю” дзеля таго, каб знайсьці сапраўдны суботні супакой. Пасланьне да Эфэсцаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Эфэсцаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Share this post:
Posted on 2020-07-012021-10-12Пляны чытаньня – Ліпеня 2020 Загарадзі: як унікаць шкадаваньні ў жыцьці 5 дзён Загарадзі ўсталёўваюцца на тое, каб нашыя транспартныя сродкі не заехалі ў небясьпечныя або забароненыя месцы. Мы часта нават і не заўважаем іх, пакуль яны не становяцца нам неабходнымі – і тады мы ўдзячныя, што яны там. Што б адбылося, калі б мы мелі загарадзі ў нашых узаемаадносінах, грашовых справах ды кар’ерах? Як бы яны выглядалі? Як бы яны абаранялі нас ад будучых шкадаваньнях? У наступныя пяць дзён, пагутарэм пра тое, як усталяваць асабістыя загарадзі. Знайдзі час на адпачынак 5 дзён У нашым сьвеце часта ўхваляюць працагалізм ды безупынную занятасьць, таму бывае цяжка адпачываць. Дзеля таго, каб належна выконваць нашыя ролі ды пляны, мы мусім навучыцца адпачываць, бо ў адваротным выпадку ў нас не застанецца нічога, каб даваць тым, каго мы любім і спрыяць мэтам, якія мы паставілі. У наступныя пяць дзён мы даведаемся пра адпачынак і пра тое, як прымяняць тыя веды на практыцы. Усё новае 5 дзён У гэтым падарожжы па кнізе 2 Карынцянаў, “Усё новае” дасьледуе Паўлаву тэалёгію пра рызыкоўную веру ў гэтым сьвеце і пакліканьне ад Бога да нас быць адважнымі. Келі Мінтэр дапаможа нам зразумець, як хрысьціянскае жыцьцё, здаецца, ідзе насуперак нашым прыродным схільнасьцям, але ў рэшце рэшт аказваецца бязьмежна й бясконца лепшым. Гэты пяцідзённы плян закране тэмы накшталт: што рабіць са складанымі стасункамі; як давяраць Богу з нашай рэпутацыяй; грунтаваньне нашае таясамасьці ў Хрысьце; разуменьне мэты пакутаў ды як Бог дапамагае нам у пакутах; і як мы павінны быць сьвятлом гэтаму сьвету. Пасланьне да Галятаў 3 дні Гэты плян прысьвечаны Пасланьню да Галятаў і выдатна падыходзіць для асабістага і супольнага вывучэньня. Share this post: