Любоў церпіць доўга, умілажальваецца

Любоў церпіць доўга, умілажальваецца

4  
Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца

5  
ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха

6  
ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны

7  
усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.

8  
Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.

9  
Бо мы часткова ведаем і частакова прарочым

10  
а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.

11  
Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае.

12  
Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.

13  
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.

1 Corinthians 13 in Belarusian

1 Corinthians 13 in English

Пляны чытаньня – Чэрвеня 2020

Пляны чытаньня – Мая 2020

Пляны чытаньня – Красавіка 2020

Пляны чытаньня – Сакавіка 2020