Posted on 2023-03-30Пляны чытаньня – Красавіка 2023 Навошта нам Вялікдзень? 5 дзён Што ёсьць такога важнага ў Вялікадні? Чаму існуе гэтак шмат зацікаўленасьці чалавекам, які нарадзіўся 2000 гадоў таму? Чаму гэтак шмат людзей захапляецца Ісусам? Навошта Ён нам? Навошта Ён прыйшоў? Навошта Ён памёр? Навошта спрабаваць зразумець усё гэта? У гэтым пяцідзённым пляне чытаньня Нікі Гамбал прапануе пераканаўчыя адказы на тыя самыя пытаньні. 1 і 2 Пасланьне да Цімафея 5 дзён Гэты просты плян прысьвечаны 1 і 2 Пасланьню да Цімафея і выдатна падыходзіць і для асабістага, і для супольнага вывучэньня.
Posted on 2023-03-02Пляны чытаньня – Сакавіка 2023 Надай значэньне сваёй працы 4 дні Бальшыня з нас правядзе каля паловы свайго дарослага жыцьця на працы. З гэтае прычыны мы хочам пераканацца, што нашая праца мае значэньне – што яна важная. Але стрэс, патрабаваньні ды цяжкія абставіны часам прымушаюць нас бачыць працу як нешта цяжкае – нешта такое, што трэба вытрываць. Гэты плян чытаньня дапаможа табе зразумець, што празь веру ты можаш надаць сэнс тваёй працы. Жыві паводле Духа: Пасьвячэньні ад Джона Пайпэра 7 дзён 7 чытаньняў-пасьвячэньняў пра Сьвятога Духа ад Джона Пайпэра
Posted on 2023-01-02Пляны чытаньня – Студзеня 2023 Правілы арганізацыі часу паводле Божага Слова 6 дзён Незадаволеныя тым, што ў сутках толькі 24 гадзіны? Прыбітыя колькасьцю праектаў, што вы мусіце зрабіць? Стаміліся адчуваць сябе стомленым і ня мець часу чытаць Божае Слова й быць зь сябрамі ды сям’ёй? Надзвычай многа людзей менавіта так сябе і адчуваюць. Але добрая навіна заключаецца ў тым, што Біблія прапануе нам шэраг зразумелых прынцыпаў, каб правільна ўпарадкоўваць наш час. Гэты плян чытаньня пазнаёміць вас з тымі ўрыўкамі са Сьвятога Пісьма і дасьць вам вельмі практычныя парады як найлепш выкарыстоўваць той час, які вы пакуль яшчэ маеце ў гэтым жыцьці! Новы год, новыя ласкі 15 дзён На працягу наступных 15 дзён Пол Дэйвід Трып нагадае вам аб Божай ласцы да вас — гэтакія ісьціны ніколі не старэюць. Калі “мадыфікаваньне паводзінаў” або натхняльныя афарызмы не дапамагаюць вам зьмяняцца, то навучэцеся штодня давяраць Божай дабрыні, спадзявацца на Ягоную ласку й жыць дзеля Ягонае славы.
Posted on 2022-12-02Пляны чытаньня – Снежня 2022 Чытайма Біблію разам (сьнежань) 31 дзень Дванаццатая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 12 уключае наступныя кнігі: Ісаі, Міхея, першы й другі ліст Пётры, першы, другі й трэці ліст Яна, ліст Юды. Эвангельле паводле Лукі 12 дзён Гэты просты плян правядзе вас праз Эвангельле паводле Лукі ад пачатку да канца.
Posted on 2022-10-27Пляны чытаньня – Лістапада 2022 Чытайма Біблію разам (лістапад) 30 дзён Адзінаццатая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 11 уключае наступныя кнігі: Песьня песьняў, Эзэкіэля, Осіі й Адкрыцьцё.