Posted on 2021-03-012021-10-14 by Пляны чытаньня – Сакавіка 2021 У пошуках супакою 10 дзён Ці ты хочаш мець больш супакою ў тваім жыцьці? Ці ты хочаш, каб мір быў нечым большым за жаданьне? Ты насамрэч можаш знайсьці сапраўдны супакой, але ягоная адзіная крыніца – Бог. Далучыся да доктара Чарльза Стэнлі, які пакажа табе шлях да душэўнага супакою, прапаноўваючы прылады на тое, каб пазбавіцца шкадаваньняў аб мінуўшчыне, супрацьстаяць цяперашнім турботам ды не баяцца будучыні. У пагоні за супакоем 7 дзён Tearfund шукае Божага кіраваньня на тое, каб быць актыўным голасам супакою, адноўленых узаемаадносінаў і ймкненьня трымацца разам сярод грамадзкасьцяў сьвету. Гэты сямідзённы чытальны плян прапаноўвае штодзённыя дзеяньні, каб дапамагчы вам аднавіць узаемаадносіны й маліцца за сьвет, у якім мы жывем. Плян выкарыстоўвае багатую мудрасьць з афрыканскіх прыказак, дапамагаючы вам адкрыць для сябе сапраўдны Божы супакой. Божы супакой 4 дні Слова Божае кажа нам, што Бог прапануе супакой, “які вышэй за ўсякі розум” (Філіпянам 4:7). На працягу гэтых чатырох дзён вы разам з дзецьмі зможаце бліжэй зірнуць на тыя, сферы, у якіх мы можам перажыць гэты супакой. У кожным дні будзе малітва, кароткае чытаньне і тлумачэньне Пісаньня, практычнае прымяненьне і пытаньні для абмеркаваньня. Ліст да Гебраяў 1 тыдзень Гэты просты плян правядзе вас праз ліст да Гебраяў і добра пасуе як для індывідуальнага, так і супольнага вывучэньня. Жывая надзея: адлік часу да Пасхі 3 дні Як рэагаваць, калі вас атачае цемра? На працягу наступных трох дзён паглыбцеся ў гісторыю Пасхі і даведайцеся, як мець надзею, калі вы пачуваецеся забытым, самотным ці нявартым.