Posted on 2021-04-012021-10-14 by Пляны чытаньня – Красавіка 2021 Малітвы Ісуса 5 дзён Мы ведаем важнасць размоваў у адносінах, і нашы адносіны з Богам не з’яўляецца выключэннем. Бог прагне, каб мы мелі адносіны з ім у малітве – нават Ягоны Сын, Ісус, гэта рабіў. У гэтым плане вы будзеце вучыцца на прыкладзе Ісуса, як вырвацца са штодзённай мітусні, і адчуеце, якую моц і Божае кіраўніцтва дае малітва. Эвангельле паводле Яна 10 дзён Гэты просты плян правядзе вас праз Эвангельле паводле Яна ад пачатку да канца. Чытайма Біблію разам (красавік) 30 дзён Чацьвёртая частка з 12. Гэты плян дапамагае прачытаць усю Біблію супольна за 365 дзён. Запрашайце іншых далучацца, калі будзеце пачынаць новую частку штомесяц. Для гэтага пляна выдатна пасуюць аўдыё Бібліі – слуханьне зойме менш за 20 хвілін штодня. Кожны дзень вы будзеце чытаць разьдзел са Старога й Новага Запаветаў і Псальм. Частка 4 уключае наступныя кнігі: Эвангельле паводле Мацьвея ды кнігу Ёва.