|
||
|
||
|
||
|
Зь вялікай радасьцю прымайце калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні
2
Зь вялікай радасьцю прымайце, браты мае, калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні
3
ведаючы, што выпрабаваньне вашай веры робіцца цярплівасьцю
4
а цярплівасьць павінна мець дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалыя ва ўсёй паўнаце, бязь ніякай пахібы.
5
Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, – і дасца яму.
6
Але няхай просіць зь вераю, і зусім не сумняваецца, бо хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер
7
Хай не спадзяецца такі чалавек атрымаць што-небудзь ад Госпада.
8
Чалавек двудушны – ня цьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.
9
Хай славіцца пакорлівы брат у высокасьці сваёй
10
а багаты ў пакоры сваёй, бо ён мінецца, бы краска ў траве
11
узыходзіць сонца, настае сьпёка, і высушвае траву, краска яе ападае, прападае хараство яе; так вяне і багаты ў шляхах сваіх.
12
Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго.
Пляны чытаньня – Чэрвеня 2019
Госпаду перадай дарогу тваю
1
Псальма Давідава. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым
2
бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.
3
Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.
4
Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.
5
Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць
6
і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.
7
Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.
8
Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое
9
бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.
10
Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.
11
А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.